У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Крс 2019

Фізічны пуск першага энергаблока БелАЭС запланаваны на восень

Фізічны пуск першага энергаблока БелАЭС запланаваны на восень

15 красавіка, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Фізічны пуск першага энергаблока Беларускай АЭС запланаваны на восень 2019 года, паведаміў журналістам намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк сёння на форуме "Атамэкспа" ў Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы да фізпуску ідзём, рыхтуемся, але яшчэ трэба прайсці шэраг этапаў. Мы знаходзімся на этапе індывідуальнага апрабавання абсталявання, наступны этап - гідравыпрабаванні, цыркпрамыўка, халодная і гарачая абкатка. Пасля гэтага рэвізія абсталявання. Калі на стадыі абкатак не будзе сур'ёзных форс-мажораў, восенню мы павінны пайсці на фізічны пуск, - расказаў Міхаіл Міхадзюк. - Прыкладаем усе намаганні, каб у гэтым годзе блок уключыць у работу".

Што датычыцца завозу на пляцоўку Беларускай АЭС ядзернага паліва, то намеснік міністра падкрэсліў, што гэта не самамэта. "Калі завязём паліва, у нас зусім іншы рэжым работ на станцыі - у плане забеспячэння фізічнай аховы і іншага. Таму мы з гэтай справай не спяшаемся, каб не абмяжоўваць рэжым работы будаўніча-мантажных арганізацый", - растлумачыў ён. У адпаведнасці з планам завоз ядзернага паліва павінен адбыцца за месяц да фізічнага пуску.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю у 2019 годзе, другі - у 2020 годзе. Партыя ядзернага паліва для пачатковай загрузкі ў рэактар першага энергаблока БелАЭС выраблена на Новасібірскім заводзе хімканцэнтратаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс