Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Чэр 2025

Фундамент будучыні. Шулейка аб перспектыўным напрамку прамкааперацыі з Калінінградскай вобласцю

Фундамент будучыні. Шулейка аб перспектыўным напрамку прамкааперацыі з Калінінградскай вобласцю
Фота з архiва

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Юрый Шулейка расказаў у час сустрэчы з губернатарам Калінінградскай вобласці Расіі Аляксеем Бяспрозванных аб перспектыўным напрамку прамкааперацыі з расійскім рэгіёнам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Юрый Шулейка падкрэсліў, што візіт кіраўніка рэгіёна - важны крок ва ўмацаванні сувязей паміж братэрскімі народамі Беларусі і Расіі. "Увага да нашых сумесных праектаў і гатоўнасць да дыялогу - гэта фундамент, на якім мы будуем будучыню", - звярнуў ён увагу.

Віцэ-прэм'ер заўважыў, што Беларусь мае дастаткова рэсурсаў, каб забяспечыць патрэбнасці Калінінградскай вобласці ў сучасных грузавых, пасажырскіх, дарожна-будаўнічых і камунальных машынах і абсталяванні. "Перспектыўным напрамкам у сферы прамысловай кааперацыі можа стаць удзел беларускіх вытворцаў у праграмах імпартазамяшчэння і лакалізацыі вытворчасці ў аўтамабілебудаванні для пастаўкі неабходных камплектуючых", - адзначыў Юрый Шулейка.

Беларусь гатова нарошчваць пастаўкі сваёй прадукцыі сельскагаспадарчага машынабудавання ў рамках дзяржпраграмы "Развіццё сельскай гаспадаркі ў Калінінградскай вобласці". Як адзначыў віцэ-прэм'ер, з улікам інтарэсу калінінградцаў да якасных беларускіх прадуктаў харчавання наша краіна гатова пастаўляць у рэгіён неабходныя аб'ёмы мяса-малочнай прадукцыі, сметанковага масла, агародніны, цукру, кандытарскай і іншай харчовай прадукцыі.

"Прамысловае садаводства - гэта яшчэ адзін напрамак, у якім мы і ў далейшым гатовы супрацоўнічаць з вашымі аграрыямі. Тым больш што беларускія саджанцы сталі асновай для шэрага садоў у рэгіёне", - рэзюмаваў Юрый Шулейка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі