Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Nov 2015

Французская кампанія Vinci прадставіла Беларусі прапановы па кіраванні сістэмамі водазабеспячэння

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прапановы французскай кампаніі Vinci па аўдыце і эфектыўным кіраванні сістэмамі водазабеспячэння ў Беларусі разгледжаны на сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Калініна з дырэктарам па развіцці кампаніі Антуанам Эру, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Антуан Эру выказаў зацікаўленасць у развіцці дзейнасці кампаніі Vinci ў краінах Усходняй Еўропы і выбары Беларусі ў якасці плацдарма для прасоўвання на рынак Мытнага саюза.

Анатоль Калінін падзякаваў за праяўлены інтарэс да рэалізацыі праектаў у Беларусі і адзначыў, што ва ўрадзе ўдзяляецца асаблівая ўвага рацыянальнаму выкарыстанню водных рэсурсаў, прыняты меры па вырашэнні пастаўленай на наступную пяцігодку кіраўніком дзяржавы задачы па забеспячэнні насельніцтва якаснай пітной вадой.

Па выніках сустрэчы намеснік прэм'ер-міністра даручыў Мінжылкамгасу сумесна з зацікаўленымі разгледзець прадстаўлены кампаніяй Vinci мемарандум аб супрацоўніцтве, вызначыць ва ўзаемадзеянні з гэтай кампаніяй гарады для рэалізацыі пілотных праектаў па аўдыце сістэм водазабеспячэння, выбудаваць схему ўзаемаадносін на аснове дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Каардынатарам гэтай работы вызначаны міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі