Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Чэр 2013

Французская кампанія Michelin пацвердзіла партнёрскі давер да БМЗ

11 чэрвеня, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Дасягненні Беларускага металургічнага завода за 2012 год у сацыяльнай сферы і ў сферы аховы навакольнага асяроддзя пераўзышлі ўзровень, устаноўлены вядомай французскай кампаніяй Michelin для пастаўшчыкоў у забеспячэнцкім ланцужку.Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Вывад аб партнёрскім даверы да беларускага вытворца быў зроблены на аснове вынікаў экспертнай ацэнкі, праведзенай па заказу кампаніі на платформе EcoVadis. Пратформа дае магчымасць кліентам праводзіць маніторынг рызык у рамках базы пастаўшчыкоў, якая пакрывае больш як 100 краін. З улікам таго, што падрыхтаванасць партнёраў у галіне сацыяльнай адказнасці і аховы навакольнага асяроддзя з'яўляецца складальнікам крытэрыю Michelin па выбары пастаўшчыкоў, такая ацэнка будзе садзейнічаць далейшаму развіццю дзелавога супрацоўніцтва паміж французскай кампаніяй і беларускім прадпрыемствам.

БМЗ на працягу 11 гадоў пастаўляе ў вялікіх аб'ёмах на прадпрыемствы транснацыянальнай кампаніі металакорд і дрот для бартавых кольцаў, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці аўтамабільных шын. У 2009 годзе БМЗ быў прызнаны лепшым пастаўшчыком гэтых відаў прадукцыі кампаніі Michelin.

Беларускі металургічны завод (ААТ "БМЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БМК") заснаваны ў 1984 годзе. Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці літай загатоўкі, фасоннага, сортнага і арматурнага пракату, металакорду, РМЛ і іншых відаў дроту. Пастаўкі таварнай прадукцыі за межы рэспублікі складаюць больш як 80 працэнтаў ад аб'ёму вытворчасці. На прадпрыемстве працуюць больш як 12 тыс. чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі