Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Ліс 2015

Форум "Мінскія дзелавыя сустрэчы" можа стаць рэгулярным мерапрыемствам

6 лістапада, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Форум "Мінскія дзелавыя сустрэчы" можа стаць рэгулярным мерапрыемствам. Аб гэтым сёння карэспандэнту БЕЛТА ў час форуму паведаміў намеснік генеральнага дырэктара Фінансава-банкаўскага савета СНД Ахмед Кахрыманаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Фінансава-банкаўскі савет ініцыіруе правядзенне такіх мерапрыемстваў, і яны прыўносяць вельмі шмат значнага. Мая думка такая, што гэта канферэнцыя прайшла вельмі паспяхова. Прагучалі ўжо некалькі прапаноў, каб зрабіць мінскія сустрэчы пастаяннымі. Мы лічым, што гэта дасць свой вынік", - адзначыў Ахмед Кахрыманаў.

Ён звярнуў увагу на высокае прадстаўніцтва ўдзельнікаў першага мінскага форуму. Паводле яго слоў, выступленне прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова, у прыватнасці, было "вельмі ўзважаным і па заслугах ацэнена прысутнымі". "Мы бачым, што Беларусь - краіна, якая стала на шлях развіцця і мае сур'ёзныя перспектывы. Тут многія эканамічныя пытанні вырашаюцца вельмі плённа. Безумоўна, Беларусь - адзін з лідараў сярод краін СНД", - выказаў сваё меркаванне Ахмед Кахрыманаў.

У першы дзень форуму Фінансава-банкаўскі савет СНД і Расійска-Чэшская змешаная гандлёвая палата падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Адказваючы на пытанне, ці закранае гэта інтарэсы Беларусі, намеснік гендырэктара савета адзначыў: "Беларускі бок выказаў высокую зацікаўленасць у пашырэнні ўжо існуючых кантактаў і суправаджэнні экспартных кантрактаў. Чэшская гандлёва-прамысловая палата вельмі добра прапрацавала такое пытанне. Гэта значыць ініцыятыва накіравана на стымуляванне экспартна-імпартных кантрактаў, якія ў прыгранічным гандлі могуць атрымаць добрыя перспектывы".

Міжнародны фінансава-банкаўскі форум краін СНД "Мінскія дзелавыя сустрэчы" праходзіць у Мінску 5-6 лістапада. У яго адкрыцці прыняў удзел прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.

Мерапрыемства праводзіць Фінансава-банкаўскі савет СНД сумесна з ААТ "ААБ Беларусбанк" пры падтрымцы Савета Міністраў Беларусі, Выканаўчага камітэта СНД, Банка ВТБ і Асацыяцыі беларускіх банкаў. Дзелавая праграма форуму ўключае разгляд актуальных пытанняў развіцця фінансавых рынкаў дзяржаў СНД, падтрымкі экспарту і прыцягнення інвестыцый у эканоміку краін Садружнасці, пошук рашэнняў па пераадоленні крызісу ў фінансава-банкаўскай сферы.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі