Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Aug 2017

Фінскія кампаніі могуць праінвесціраваць дрэваапрацоўчую галіну Беларусі

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Фінляндыі Аляксандр Астроўскі абмеркаваў з кіраўніцтвам фінскіх кампаній Nuorisosaatio Oy і Terry Invest Group магчымыя напрамкі інвесціравання ў дрэваапрацоўчую галіну Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце дыппрадстаўніцтва, паведамляе БЕЛТА.

"Абмеркаваны магчымыя напрамкі інвесціравання ў дрэваапрацоўчую галіну Беларусі, пытанні стварэння сумеснага прадпрыемства па вытворчасці драўляных будаўнічых канструкцый", - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле даных пасольства, у 2016 годзе ў беларускую эканоміку было прыцягнута $12,5 млн прамых інвестыцый з Фінляндыі. Агульная сума прыцягнутых інвестыцый з гэтай краіны за апошнія гады складае больш за $140 млн.

У Беларусі зарэгістравана 30 кампаній, створаных з удзелам фінскага капіталу, у тым ліку 8 сумесных прадпрыемстваў. У рэспубліцы функцыянуюць тры прадстаўніцтвы фінскіх фірм.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі