Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Ліп 2019

Fitch пацвердзіла суверэнны крэдытны рэйтынг Беларусі на ўзроўні "В"

Fitch пацвердзіла суверэнны крэдытны рэйтынг Беларусі на ўзроўні
Фота Getty Images

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агенцтва Fitch Ratings пацвердзіла суверэнны крэдытны рэйтынг Беларусі на ўзроўні "В" са стабільным прагнозам. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства фінансаў Беларусі.

"Рэйтынгавае агенцтва 28 чэрвеня пацвердзіла доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя суверэнныя крэдытныя рэйтынгі Беларусі па абавязацельствах у замежнай і нацыянальнай валюце на ўзроўні "В", прагноз "стабільны", - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама адзначаны зніжэнне ўзроўню дзяржаўнага доўгу, скарачэнне інфляцыі, рост золатавалютных рэзерваў, бездакорная гісторыя пагашэння запазычанасці суверэна.

Акрамя таго, агенцтва пацвердзіла рэйтынг еўрааблігацый Беларусі на ўзроўні "В".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі