Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Ліп 2016

Fitch пацвердзіла рэйтынгі трох беларускіх банкаў на ўзроўні "B-" са стабільным прагнозам

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Fitch Ratings пацвердзіла доўгатэрміновыя рэйтынгі БПБ-Ашчадбанка, Банка БелВЭБ і Белгазпрамбанка на ўзроўні "B-" са стабільным прагнозам. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце рэйтынгавага агенцтва, паведамляе БЕЛТА.

Доўгатэрміновыя рэйтынгі дэфолту эмітэнта (РДЭ) і рэйтынгі падтрымкі трох разглядаемых банкаў адлюстроўваюць верагоднасць падтрымкі, якую гэтыя банкі могуць атрымаць ад сваіх расійскіх акцыянераў. У БПБ-Ашчадбанку 98,4 працэнта належыць Ашчаднаму банку Расіі ("BBB-"/прагноз "Негатыўны"), 97,5 працэнта ў БелВЭБ знаходзіцца ва ўласнасці Знешэканамбанка ("ВЭБ", "BBB-"/прагноз "Негатыўны"), а ўласнікамі Белгазпрамбанка сумесна з'яўляюцца ПАТ "Газпрам" ("BBB-"/прагноз "Негатыўны") і Газпрамбанк ("BB+"/прагноз "Негатыўны"), кожнаму з якіх належыць па 49,7 працэнта.

"Наша меркаванне наконт патэнцыяльнай падтрымкі заснавана на мажарытарнай уласнасці, захаванні моцнай нацэленасці расійскіх уласнікаў на беларускі рынак, агульным брэндзе (што прадугледжвае высокія рэпутацыйныя рызыкі ў выпадку дэфолту даччынага банка), інтэграцыі паміж матчынымі і даччынымі структурамі (уключаючы прадстаўніцтва ў савеце дырэктараў і аперацыйны кантроль), гісторыі прадастаўлення падтрымкі банкам да гэтага часу і нізкага кошту патэнцыяльнай падтрымкі (паколькі на кожны з даччыных банкаў прыпадае невялікая частка кансалідаваных актываў іх матчыных структур)", - растлумачылі ў рэйтынгавым агенцтве.

Fitch Ratings Inc. - амерыканская карпарацыя, якая нараўне са Standard & Poor’s і Moody's уваходзіць у "вялікую тройку" міжнародных рэйтынгавых агенцтваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс