Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Жнв 2016

Fitch пацвердзіла доўгатэрміновы суверэнны крэдытны рэйтынг Беларусі на ўзроўні "B-"

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агенцтва Fitch Ratings пацвердзіла доўгатэрміновы суверэнны крэдытны рэйтынг Беларусі на ўзроўні "B-" і кароткатэрміновы рэйтынг на ўзроўні "В" з прагнозамі "стабільны", паведамляе БЕЛТА.

Fitch ацэньвае сярэдні рост рэальнага ВУП Беларусі за 5 гадоў да 2016 года ў памеры мінус 0,1 працэнта, эканоміка ўпала ў першым паўгоддзі бягучага года на 2,5 працэнта. Агенцтва чакае вяртанне ўмеранага росту ў 2017 годзе. Яно будзе выклікана паляпшэннем знешніх умоў, але ўнутраны попыт будзе заставацца слабым.

Fitch таксама ацаніла агульную патрэбнасць краіны ў знешнім фінансаванні - на іх думку, яна складае 182 працэнты ад валютных рэзерваў.

Fitch Ratings Inc. - амерыканская карпарацыя, якая нараўне са Standard & Poor’s і Moody's уваходзіць у "вялікую тройку" міжнародных рэйтынгавых агенцтваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі