Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Жнв 2019

Exim Finance вывучае магчымасці інвесціравання ў Беларусь

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інвестыцыйна-фінансавая група Exim Finance вывучае патэнцыял беларускага рынку для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальном агенцтве інвестыцый і прыватызацыі па выніках сустрэчы з афіцыйным прадстаўніком кампаніі Камілай Елшыбекавай.

Намеснік дырэктара НАІП Дзяніс Мялешкін расказаў пра асноўныя перавагі вядзення бізнесу ў краіне, падатковыя льготы прэферэнцыйных рэжымаў, а таксама прадставіў інвестыцыйныя прапановы. У абмеркаванні перспектыў супрацоўніцтва акрамя кіраўніцтва НАІП прымалі ўдзел прадстаўнікі БелГПП і Белэксімгаранта.

У сваю чаргу Каміла Елшыбекава адзначыла зацікаўленасць кампаніі ў ажыццяўленні праектаў у сферы аднаўляльнай і альтэрнатыўнай энергетыкі, турызму, апрацоўчай прамысловасці, будаўніцтва.

Намеснік дырэктара НАІП запрасіў кіраўніцтва Exim Finance на Беларускі прамыслова-інвестыцыйны форум, які адбудзецца ў верасні 2019 года ў Мінску. Па выніках сустрэчы беларускі бок пацвердзіў гатоўнасць аказаць садзейнічанне кампаніі ў рэалізацыі яе інвестыцыйных намераў у Беларусі.

Інвестыцыйна-фінансавая група Exim Finance заснавана ў 2011 годзе і за гэты час рэалізавала больш за 150 інвестыцыйных праектаў. За апошнія тры гады сума інвестыцый кампаніі перасягнула $250 млн. Асноўнымі сектарамі інтарэсу кампаніі з'яўляюцца аднаўляльныя крыніцы энергіі, харчовая прамысловасць, будаўніцтва і інфраструктура, турызм. EXIM FINANCE мае шэсць міжнародных офісаў у Еўропе, ЗША, Індыі, КНР, Афрыцы і Казахстане.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі