Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Sep 2017

ЕС плануе выдзеліць 14,5 млн еўра для падтрымкі развіцця прадпрымальніцтва ў Беларусі

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі саюз плануе выдзеліць яшчэ 14,5 млн еўра для падтрымкі развіцця прадпрымальніцтва ў Беларусі. Гэта прадугледжана праектам новага пагаднення паміж урадам Беларусі і ЕС, прэзентацыя якога адбылася ў час сустрэчы намесніка міністра эканомікі Паўла Уцюпіна з кіраўніком аддзела праектаў і праграм прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Фрэдэрыкам Кунэ, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Мінэканомікі.

Канкрэтныя напрамкі фінансавай дапамогі Еўрапейскага саюза, прадугледжаныя названым пагадненнем, у бліжэйшы час будуць абмяркоўвацца з зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі.

Рэалізацыя пагадненняў прадугледжана шматгадовай індыкатыўнай праграмай для Беларусі на 2014-2017 гады, прынятай Еўрапейскім саюзам у 2014 годзе для аказання садзейнічання ў галіне сацыяльнай палітыкі, падтрымкі экалогіі і эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні.

Як паведамлялася, 13 верасня ў Мінэканомікі было падпісана пагадненне паміж ЕС і ЕБРР аб выдзяленні банку сродкаў на аказанне падтрымкі развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў якасці асноўнай рухаючай сілы мясцовага і рэгіянальнага росту ў Беларусі. Агульны аб'ём грантавага фінансавання з боку ЕС па гэтым пагадненні складае 6 млн еўра.

14 верасня адбылося падпісанне пагаднення аб фінансаванні паміж урадам Беларусі і Еўрапейскім саюзам, якое прадугледжвае выдзяленне 6 млн еўра для правядзення даследаванняў і мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці ў галінах дзяржаўнага кіравання, адукацыі і сацыяльнай абароны, а таксама ў фінансавым сектары.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі