У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Ліс 2016

Эрдаган: Турцыі і Беларусі за кароткі тэрмін удасца падняць планку тавараабароту да $1 млрд

11 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Турцыі і Беларусі за кароткі тэрмін удасца падняць планку тавараабароту да $1 млрд. Упэўненасць у гэтым выказаў Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган сёння на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам у вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Думаю, што за кароткі тэрмін мы зможам падняць тавараабарот да $1 млрд, і гэта не так складана", - лічыць турэцкі лідар. Пры гэтым ён звярнуў увагу на той факт, што цяпер турэцкія інвестыцыі ў Беларусь складаюць вельмі значную суму. А з улікам цяперашняга візіту турэцкай дэлегацыі на высокім узроўні гэтыя паказчыкі павінны істотна ўзрасці.

Рэджэп Таіп Эрдаган падкрэсліў, што разам з ім у Мінск прыехалі каля 200 турэцкіх бізнесменаў, якія ў тым ліку прымуць удзел у беларуска-турэцкім бізнес-форуме. "Упэўнены, што наш з вамі ўдзел у гэтым мерапрыемстве надасць новы імпульс іх сумеснай рабоце", - сказаў Прэзідэнт Турцыі, звяртаючыся да Аляксандра Лукашэнкі.

Прэзідэнт Турцыі выказаў меркаванне, што тыя крокі, якія прымаюцца цяпер па нарошчванні двухбаковых кантактаў, павінны даць узаемны выйгрыш.

Турэцкі лідар таксама звярнуў увагу на той факт, што паміж Беларуссю і Турцыяй існуе разуменне па многіх пытаннях палітыкі і эканомікі, і гэты візіт стане добрай асновай для ўмацавання ўзаемадзеяння ў будучым.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску