У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Лют 2016

Еўразійскі горна-геалагічны форум адкрываецца ў Мінску 2 лютага

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы Еўразійскі горна-геалагічны форум пройдзе ў Мінску 2-4 лютага, паведаміў сёння журналістам міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Андрэй Каўхута, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адна з важнейшых мэт форуму - гарманізацыя краінамі еўразійскага рэгіёна падыходаў да ацэнкі і зацвярджэння запасаў карысных выкапняў. Пры вызначэнні якасці сыравіны і яе колькасці звычайна даюцца рэкамендацыі і па яе здабычы і эканамічнай мэтазгоднасці асваення радовішча. Перад Мінпрыроды Беларусі пастаўлена задача рацыянальнага і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў для імпартазамяшчэння і нарошчвання экспарту па некаторых пазіцыях. Аналагічныя задачы і ў іншых краін - удзельніц форуму. Таму кансалідацыя намаганняў дапамагла б больш эфектыўна вырашаць гэтыя задачы", - адзначыў Андрэй Каўхута.

Акрамя таго, сярод ключавых тэм форуму - фарміраванне адзінага сыравіннага рынку ЕАЭС, горнапрамысловая палітыка Саюзнай дзяржавы, рызыкі і магчымасці горнапрамысловых прадпрыемстваў у кантэксце развіцця інтэграцыйных працэсаў у Еўразіі, фарміраванне трансгранічных горнапрамысловых кластараў, развіццё дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў горнай галіне.

Удзельнікі абмяркуюць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне правядзення геолагаразведачных работ, пытанні дзяржаўнай экспертызы і адукацыйнай палітыкі, актуальныя праблемы геалогіі, сучасныя тэхналогіі геалагічнага вывучэння і распрацоўкі нетраў.

Форум пройдзе пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, дзяржаўнага прадпрыемства "НПЦ па геалогіі", Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта і міжнароднай кансалтынгавай кампаніі IMC Montan у Мінску. Еўразійскі горна-геалагічны форум павінен стаць пастаянным месцам сустрэчы для абмеркавання галіновых праблем у кантэксце развіцця міждзяржаўнага супрацоўніцтва і наддзяржаўных інтэграцыйных утварэнняў у Еўразіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску