Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Oct 2019

Еўразійскі эканамічны форум плануецца правесці ў Мінску ў 2020 годзе

Еўразійскі эканамічны форум плануецца правесці ў Мінску ў 2020 годзе

1 кастрычніка, Ерэван /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Еўразійскі эканамічны форум плануецца правесці ў Мінску ў 2020 годзе. Такая дамоўленасць дасягнута сёння ў Ерэване на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як растлумачыў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка, форум прапануецца праводзіць на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. "Штогод у дзяржаве, якая старшынствуе, будзе праходзіць з удзелам прэзідэнтаў форум эканамічнай праблематыкі. Мы вызначылі парадак, як форум будзе рыхтавацца, каб гэта было магутнае мерапрыемства, якое суправаджае само пасяджэнне (Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. - Заўвага БЕЛТА)", - адзначыў ён. Першы такі форум плануецца правесці ў наступным годзе ў Мінску.

Арганізаваць бізнес-форум ЕАЭС прапанаваў на мінулым саміце прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян. Гэта мерапрыемства, на думку армянскага прэм'ера, павінна прайсці паралельна пасяджэнню Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў сталіцы краіны, якая старшынствуе ў "пяцёрцы". З лютага 2020 года старшынства ў ЕАЭС пераходзіць да Беларусі.

Форум плануецца арганізаваць за кошт саюзнага бюджэту пры фінансавым садзейнічанні дзяржавы, якая старшынствуе ў органах ЕАЭС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі