Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Oct 2018

Еўразійскі банк развіцця прадаставіў Беларусі шосты транш крэдыту ЕФСР

Еўразійскі банк развіцця прадаставіў Беларусі шосты транш крэдыту ЕФСР

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўразійскі банк развіцця, які з'яўляецца кіраўніком сродкамі Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, пералічыў Рэспубліцы Беларусь шосты транш фінансавага крэдыту са сродкаў фонду ў аб'ёме $200 млн. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце банка, паведамляе БЕЛТА.

З улікам папярэдніх траншаў краіне прадастаўлена $1,8 млрд з агульнай сумы крэдыту ў памеры $2 млрд, прадугледжанай на падтрымку Праграмы рэформ Беларусі.

Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) - міжнародная фінансавая арганізацыя, заснаваная Расіяй і Казахстанам у студзені 2006 года з мэтай садзейнічання развіццю рыначнай эканомікі дзяржаў-удзельніц, іх устойліваму эканамічнаму росту і пашырэнню ўзаемных гандлёва-эканамічных сувязей. Статутны капітал ЕАБР складае $7 млрд. Дзяржавамі - удзельніцамі банка з'яўляюцца Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.

Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) быў заснаваны 9 чэрвеня 2009 года. Мэты ЕФСР - садзейнічанне краінам-удзельніцам у пераадоленні наступстваў глабальнага фінансавага крызісу, у забеспячэнні іх эканамічнай і фінансавай стабільнасці і ў падтрымцы інтэграцыйных працэсаў у рэгіёне. Дзяржавы - удзельніцы ЕФСР надзялілі ЕАБР функцыямі кіраўніка сродкамі фонду і падпісалі з банкам пагадненне аб кіраванні сродкамі ЕФСР.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі