У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Врс 2016

Еўрасаюз гатовы аказаць Беларусі садзейнічанне ў прыцягненні інвестыцый

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрасаюз гатовы аказаць Беларусі садзейнічанне ў прыцягненні замежных інвестыцый. Аб гэтым заявіў сёння ў Мінску на форуме "Пашыраючы гарызонты: інвестыцыі, фінансы, развіццё" кіраўнік аддзела Генеральнага дырэктарата па суседстве і перагаворах аб пашырэнні Еўрапейскай камісіі Васіліс Марагас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Еўрасаюз гатовы аказаць садзейнічанне Беларусі па прыцягненні інвестыцый", - падкрэсліў прадстаўнік Еўракамісіі. Але, паводле яго слоў, ЕС важна пры гэтым разумець, што Беларусь гатова зрабіць у сферы далейшага правядзення рэформ, фарміравання спрыяльных для прыцягнення інвестыцый умоў, умацавання сваёй рэпутацыі.

Самыя галоўныя перавагі Беларусі - гэта высокая адукаванасць насельніцтва, кваліфікаваная рабочая сіла, канкурэнтаздольная прадукцыя, ІТ-сектар, што дынамічна развіваецца, багатыя традыцыі ў машынабудаванні і перапрацоўчай прамысловасці. Рэформы, праведзеныя ўрадам Беларусі, дапамаглі палепшыць сітуацыю ў прыватным сектары, падкрэсліў прадстаўнік Еўракамісіі. Сёння ўсё больш увагі Беларусь удзяляе развіццю малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Гэта таксама станоўчы сігнал, дадаў ён.

Еўрасаюз узаемадзейнічае з Беларуссю па шэрагу праектаў у энергетыцы, падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, інфармацыйных тэхналогіях. "Мы сутыкаемся з новымі выклікамі і можам іх вырашаць толькі сумесна. Вопыт краін Заходняй Еўропы можа стаць выдатным прыкладам для Беларусі, і мы з задавальненнем гатовы супрацоўнічаць з вамі і такім чынам дасягнём больш якасных вынікаў на фоне агульных мэт, у тым ліку па забеспячэнні бяспекі ў свеце", - падкрэсліў ён.

Васіліс Марагас звярнуў увагу на тое, што цяпер ідзе работа па падрыхтоўцы шэрага партнёрскіх пагадненняў. "Размова ідзе аб фінансаванні ў памеры 30 млн еўра. І мы будзем прадаўжаць нарошчваць гэтыя намаганні. Размова ідзе аб кіраванні міграцыйнымі патокамі, развіцці малога і сярэдняга бізнесу", - растлумачыў ён.

Акрамя таго, у Беларусі з'явілася магчымасць прыцягнення рэсурсаў Еўрапейскага інвестыцыйнага банка, нагадаў ён. "Мы будзем працаваць з гэтым банкам, урадам Беларусі і мясцовымі органамі ўлады для ідэнтыфікацыі рэальных інвестыцыйных праектаў, якія могуць быць падтрыманы, - сказаў эксперт. - Таксама разглядаецца магчымасць прадастаўлення грантаў праз фонд Еўрапейскага добрасуседства".

Форум "Пашыраючы гарызонты: інвестыцыі, фінансы, развіццё" праходзіць у Мінску 29-30 верасня. Эксперты абмяркуюць стратэгіі прыцягнення замежных інвестыцый у Беларусь, перспектывы інвестыцыйнага супрацоўніцтва з фінансавымі інстытутамі ЕС, Еўразійскага эканамічнага саюза і Кітая, а таксама магчымасці для прыцягнення да ўдзелу ў рэалізацыі праектаў амерыканскіх інвестараў і іншыя актуальныя пытанні. Прадугледжваецца выпрацаваць дарожную карту, якая задасць асноўныя напрамкі ўзгодненых дзеянняў па паляпшэнні інстытуцыянальнага асяроддзя для пашырэння магчымасцей па прыцягненні інвестыцый і фінансавання, што пасадзейнічае развіццю дзяржаўнага і прыватнага сектара беларускай эканомікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску