Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Снж 2019

Еўрапейскія эксперты далі высокую ацэнку беларускай сістэме акрэдытацыі

26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыялісты Еўрапейскай арганізацыі па акрэдытацыі (ЕА) далі высокую ацэнку нацыянальнай сістэме акрэдытацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржстандарту.

Ацэнка кампетэнтнасці органа па акрэдытацыі Беларусі (яго функцыі ўскладзены на Беларускі дзяржаўны цэнтр акрэдытацыі - БДЦА) праводзілася з 11 па 15 лістапада бягучага года. У ёй прымалі удзел 10 міжнародных экспертаў з Бельгіі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Румыніі, Харватыі, Чэхіі.

Асноўнай мэтай работы было пацвярджэнне статусу ў рамках пагадненняў з міжнароднымі арганізацыямі ў сферы акрэдытацыі (ЕА, ILAC, IAF) аб узаемным прызнанні акрэдытацыі ў частцы выпрабаванняў, каліброўкі, сертыфікацыі прадукцыі, паслуг, персаналу, сістэм менеджменту. Як паведамлялася раней, яны былі падпісаны ў канцы кастрычніка - лістапада мінулага года. Адначасова разглядалася магчымасць пашырэння супрацоўніцтва па напрамках інспекцыйных органаў, медыцынскіх лабараторый, правайдараў праверкі кваліфікацыі.

"Праграма ацэнкі была ўсебаковай. Эксперты праверылі дзейнасць БДЦА на адпаведнасць палажэнням аснаватворных міжнародных стандартаў ILAC, IAF і ЕА, а таксама еўрапейскім патрабаванням у сферы. Асаблівая ўвага ўдзялялася пераходу на новыя версіі ISO/IEC 17011 - БДЦА і ISO/IEC 17025:2017 выпрабавальнымі і калібровачнымі лабараторыямі рэспублікі", - адзначылі ў прэс-службе.

Таксама эксперты пракантралявалі работу больш як 10 акрэдытаваных суб'ектаў, выбраных на падставе метаду выпадковай выбаркі. Усе назіраемыя ацэнкі праведзены на высокім узроўні з пункту гледжання іх аб'ёму і глыбіні.

Чакаецца, што пытанне аб пацвярджэнні статусу падпісанта пагадненняў у галіне акрэдытацыі і пашырэнні сферы іх распаўсюджвання будзе разглядацца ў час чарговай Генеральнай асамблеі ЕА ў маі 2020 года.

"Станоўчае рашэнне дасць магчымасць прадоўжыць дзеянне названых пагадненняў на роўных умовах прэтэндаваць на прызнанне вынікаў ацэнкі адпаведнасці, якая праводзіцца ў Беларусі, пры ажыццяўленні міжнароднага гандлю", - адзначылі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі