Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Врс 2016

Еўракамісія наведае пляцоўку будаўніцтва БелАЭС у верасні

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Еўрапейскай камісіі наведае пляцоўку будаўніцтва БелАЭС у верасні. Аб гэтым сёння на брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дэлегацыя Еўрапейскай камісіі наведае з рабочым візітам Беларусь 19-20 верасня. Праграма візіту прадугледжвае сустрэчу з кіраўніцтвам Міністэрства замежных спраў, пройдуць перагаворы ў Міністэрстве энергетыкі, Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях і Дзяржатамнаглядзе. Прадстаўнікі Еўракамісіі таксама наведаюць пляцоўку будаўніцтва Беларускай АЭС", - расказаў Дзмітрый Мірончык.

Бакі абмяркуюць шырокае кола пытанняў і ўзаемадзеянне ў кантэксце рэалізацыі першай Беларускай ядзернай энергетычнай праграмы, але асноўнай тэмай візіту стане стрэс-тэсціраванне - ацэнка рызык і бяспекі атамнай станцыі.

Прэс-сакратар МЗС нагадаў, што ў сувязі з аварыяй на японскай АЭС у сакавіку 2011 года Еўракамісія і група еўрапейскіх рэгулятараў у сферы ядзернай бяспекі для павышэння ўзроўню бяспекі на атамных станцыях, якія эксплуатуюцца ў ЕС, распрацавалі метадалогію па ўсёабдымнай ацэнцы рызык і пагроз АЭС, больш вядомую як стрэс-тэсты. "Беларусь надае першачарговую ўвагу пытанням ядзернай бяспекі. Таму наша краіна максімальна выкарыстоўвае інструментарый профільных міжнародных арганізацый", - адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс