Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Лют 2021

Энергаблок нумар 1 БелАЭС выпрацаваў першы мільярд кілават-гадзін электраэнергіі

Энергаблок нумар 1 БелАЭС выпрацаваў першы мільярд кілават-гадзін электраэнергіі
Фота з архiва

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Энергаблок нумар 1 Беларускай атамнай станцыі з моманту ўключэння ў аб'яднаную энергасістэму краіны выпрацаваў першы мільярд кВт.гадз электраэнергіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

"Цяпер на першым блоку прадаўжаецца этап доследна-прамысловай эксплуатацыі, праводзіцца тэсціраванне сістэм і абсталявання на намінальным узроўні магутнасці", - праінфармавалі ў прэс-службе.

З уводам двух энергаблокаў БелАЭС у прамысловую эксплуатацыю выпрацоўка электраэнергіі складзе каля 18 млрд кВт.гадз у год. Паводле інфармацыі прэс-службы, станцыя забяспечыць амаль 40 працэнтаў унутраных патрэбнасцей у электраэнергіі і дасць магчымасць штогод замяшчаць каля 4,5 млрд куб.м прыроднага газу.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006" паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Першы энергаблок павінен быць уведзены ў эксплуатацыю ў 2021 годзе, другі - у I паўгоддзі 2022-га.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі