Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Ліс 2014

"ЭНЭФ" плануе пастаўляць камплектуючыя для прадукцыі Stadler

21 лістапада, Маладзечна /Кар. БЕЛТА/. ААТ "ЭНЭФ" разлічвае на супрацоўніцтва з заводамі Stadler. Аб гэтым паведаміла 21 лістапада журналістам дырэктар прадпрыемства Наталля Галота, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як растлумачыла Наталля Галота, гэта тэма ўжо абмяркоўвалася на сустрэчы з генеральным дырэктарам швейцарскай кампаніі Stadler Rail Group Петэрам Шпулерам. Размова ішла аб наладжванні супрацоўніцтва з заводам "Штадлер Мінск" у Фаніпалі Дзяржынскага раёна, а ў будучым - з іншымі заводамі ў Еўрапейскім рэгіёне, дзе выпускаецца прадукцыя пад маркай Stadler. "Наша электроніка выкарыстоўваецца ў электрапаяздах "Сапсан", распрацаваных кампаніяй Siemens спецыяльна для расійскага рынку. Яна была пратэсціравана і паспяхова працуе ў гэтых паяздах, таму нашаму заводу ў гэтым плане ёсць што прапанаваць", - адзначыла Наталля Галота.

Акрамя таго, ААТ "ЭНЭФ" зацікаўлена ў пастаўцы камплектуючых для вагонаў метро. Не выключана, што ў будучым Stadler Rail Group створыць у Беларусі адпаведную вытворчасць. "Мы пастаўляем ужо у Санкт-Пецярбург святлодыёдныя лінейкі, які выкарыстоўваюцца для асвятлення вагонаў метро, і гатовы прапанаваць якасную прадукцыю заводам Stadler", - дадала дырэктар прадпрыемства.

ААТ "ЭНЭФ" заснавана ў 1991 годзе. Сёння ў прадпрыемства 17 акцыянераў з Беларусі, Расіі і Нідэрландаў. "ЭНЭФ" выпускае больш за 260 мадыфікацый электронных пускарэгулюючых апаратаў (АПРА) для люмінесцэнтных лямпаў, натрыевых лямпаў высокага ціску і металагалагенных лямпаў, бактэрыцыдных лямп; крыніцы сілкавання для святлодыёдаў; святлодыёдныя модулі; свяцільні з ЭПРА для знадворнага і вулічнага асвятлення, транспартных сродкаў; святлодыёдныя свяцільні; паўправадніковыя выпрамляльныя прыборы і блокі для электразварачнага абсталявання і крыніц сілкавання. Гэтыя вырабы выкарыстоўваюцца пры вытворчасці тэхнікі на беларускіх заводах, у прыватнасці, у ААТ "Мінскі аўтамабільны завод", ЗАТ "Атлант", а таксама замежных прадпрыемствах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі