У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Ліп 2017

Эквадор зацікавіўся беларускім вопытам стварэння сучасных прамысловых прадпрыемстваў

5 ліпеня, Мінск /Марта Астрэйка - БЕЛТА/. Перспектывы інвестыцыйнага супрацоўніцтва, вытворчай кааперацыі, стварэння сумесных прадпрыемстваў па зборцы беларускай аўтамабільнай і сельскагаспадарчай тэхнікі, выпуску іншай высокатэхналагічнай прадукцыі абмяркоўваліся на сустрэчы пасла Беларусі ў Эквадоры Ігара Палуяна з эквадорскім міністрам прамысловасці Эвай Гарсія Фабрэ. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў дыпламатычнай місіі ў Кіта.

Рэалізацыя сумесных праектаў у гэтых сферах дасць магчымасць як забяспечваць патрэбнасці эквадорскага рынку, так і пастаўляць адпаведную прадукцыю на экспарт у суседнія краіны Паўднёвай Амерыкі, растлумачылі ў пасольстве.

Ігар Палуян і саветнік пасольства Георгій Кісляк правялі прэзентацыю эканамічнага, аграпрамысловага, навукова-тэхнічнага і адукацыйнага патэнцыялу Беларусі.

"Эквадорскі бок выказаў зацікаўленасць у вывучэнні беларускага вопыту стварэння сучасных прамысловых прадпрыемстваў. У гэтым кантэксце ўдзельнікі перагавораў абмяняліся думкамі наконт магчымасці арганізацыі ў бліжэйшы час візітаў у Беларусь эквадорскіх афіцыйных дэлегацый і дзелавых місій", - адзначылі ў дыпмісіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску