Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Ліс 2017

Эквадор прапануе беларускаму бізнесу ўдзел у буйных інвестпраектах

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эквадор прапануе беларускаму бізнесу ўдзел у буйных інвестыцыйных праектах. Прэзентацыя праектаў адбылася ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Эквадора ў Беларусі.

Пасол Эквадора ў Беларусі Карлас Ларэа Давіла і намеснік старшыні БелГПП Сяргей Набешка прадставілі каталог прыярытэтных інвестыцыйных праектаў, рэалізуемых у Эквадоры. Сярод іх завод па рафінаванні алюмінію і медзі, НПЗ, будаўніцтва ГЭС Паутэ-Кардэнілья і Рыа-Санцьяга, дарог, цэлюлознага завода, аб'ектаў турыстычнай інфраструктуры.

Карлас Ларэа Давіла таксама расказаў аб стратэгіі, распрацаванай для пашырэння прысутнасці эквадорскіх прадуктаў на беларускім рынку. Экспартнае прапанаванне Эквадора - бананы, крэветкі, ружы, какава, кава, шакалад, іншыя тавары.

Паміж краінамі падпісаны шэраг важных дакументаў, якія будуць садзейнічаць прыцягненню інвестыцый і вядзенню празрыстага гандлю, сярод якіх пасол адзначыў пагадненне аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання, што ўступіла ў сілу 10 лістапада 2017 года, а таксама пратакол аб завяршэнні двухбаковых перагавораў па доступе беларускіх тавараў на рынак Эквадора, падпісаны ў рамках перагаворнага працэсу па ўступленні Беларусі ў СГА 12 верасня гэтага года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс