Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Снж 2014

Эксперты прагназуюць хуткі рост лізінгавай галіны ў Беларусі

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ужо амаль тры месяцы лізінгавая галіна Беларусі працуе ў новых прававых умовах, прадугледжаных указам нумар 99 "Аб пытаннях рэгулявання лізінгавай дзейнасці". За гэты час Нацыянальны банк, які згодна з указам стаў рэгулятарам лізінгавай дзейнасці ў краіне, сумесна з зацікаўленымі арганізацыямі і органамі дзяржкіравання падрыхтаваў пакет нарматыўных актаў, што вызначаюць парадак лізінгавых аперацый. Першыя вынікі работы па новых правілах у размове з карэспандэнтам БЕЛТА падвялі прадстаўнікі прафесійнай лізінгавай супольнасці.

Па выніках трох кварталаў 2014 года аб'ём новага бізнесу лізінгадаўцаў, якія ўваходзяць у Асацыяцыю лізінгадаўцаў Беларусі, склаў Br7,7 трлн і на 40 працэнтаў перасягнуў яго значэнне па выніках 2013 года ў цэлым, адзначыў дырэктар Асацыяцыі лізінгадаўцаў Беларусі Сяргей Шымановіч. "Гэта з'яўляецца пацвярджэннем, што ў краіне створаны спрыяльныя рамачныя ўмовы функцыянавання лізінгадаўцаў. Нацыянальны банк актыўна ўзаемадзейнічае з асацыяцыяй па ўсіх напрамках - падрыхтоўка нарматыўных дакументаў, правядзенне сумесных навучальных і прэзентацыйных мерапрыемстваў, маніторынг стану рынку", - падкрэсліў ён.

Паводле даных Асацыяцыі лізінгадаўцаў, 75 працэнтаў лізінгаатрымальнікаў у краіне - прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу. Але лізінгавыя кампаніі разлічваюць, што ў хуткім часе сярод іх кліентаў павялічыцца колькасць фізічных асоб. Так, дырэктар ТАА "Актыўлізінг" Віктар Кабяк выказаў надзею, што пасля ўнясення змяненняў у Падатковы кодэкс, прыняцця асобнага дакумента па рэгуляванні лізінгу жылля гэты сегмент рынку атрымае рэальную магчымасць развіцця і росту.

Дырэктар СТАА "ЗГБ Лізінг" Надзея Журок упэўнена, што рынак у новых умовах будзе расці, у тым ліку і ў сегменце работы з фізічнымі асобамі. "Будуць з'яўляцца новыя ўдзельнікі і рэсурсы па меры таго, як стане зразумела, што на рынку можна працаваць, што правілы ўстаяліся, што нарматыўная база адпавядае патрэбнасцям. Як прыклад - развіццё рынку лізінгу аўтамабіляў. Некалькі гадоў таму ён быў даволі невялікім і з абмежаваным фінансавым рэсурсам. Сёння ён вырас у дзясяткі разоў. Па меры развіцця лізінгу з фізічнымі асобамі можна чакаць узнікнення дадатковых рэсурсаў і прыходу новых інвестараў. Усё гэта ў поўнай меры датычыцца і рынку лізінгу жылля", - сказала эксперт.

Нацыянальны банк цяпер распрацоўвае праект асобнага нарматыўнага акта, які будзе рэгуляваць пытанні лізінгу жылля, што дасць магчымасць выключыць неабходнасць унясення змяненняў ва ўжо існуючыя дакументы. "Калі гэты рынак сфарміруецца і будзе паспяхова развівацца ў адпаведнасці з дакладна прапісанымі правіламі, будзе празрыстым і стабільным, то праз некаторы час гэта прывядзе да з'яўлення на ім доўгатэрміновага капіталу. Ён дасць магчымасць лізінгавым арганізацыям заключаць дагаворы лізінгу жылля на тэрміны да 10-20 гадоў, зрабіўшы іх параўнальнымі па фінансавай нагрузцы для лізінгаатрымальніка з іпатэкай, што будзе сведчыць аб рэальнай даступнасці гэтага інструмента", - упэўнены генеральны дырэктар СТАА "Райфайзен-Лізінг" Максім Лісіцкі.

Прадстаўнікі лізінгавай супольнасці ў Беларусі канстатавалі, што праведзеная Нацыянальным банкам работа ў якасці рэгулятара лізінгавай галіны ў цесным узаемадзеянні з Асацыяцыяй лізінгадаўцаў Беларусі садзейнічала стварэнню спрыяльнага асяроддзя для ажыццяўлення лізінгавай дзейнасці і пасля завяршэння трансфармацыі заканадаўчай і арганізацыйнай базы галіна атрымае новы імпульс да развіцця.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі