Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Чэр 2015

Эксперты МАГАТЭ вывучылі вопыт набору і падрыхтоўкі персаналу Беларускай АЭС

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспертная місія Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі па падтрымцы распрацоўкі плана развіцця чалавечых рэсурсаў наведала ДП "Беларуская АЭС". Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ДП "Беларуская АЭС".

Прадстаўнікі МАГАТЭ ў ходзе чатырохдзённага візіту вывучалі на пляцоўцы будаўніцтва БелАЭС вопыт набору і падрыхтоўкі персаналу Беларускай АЭС, стан сістэм кіравання, ліцэнзаванне дзейнасці прадпрыемства на ўсіх этапах жыццёвага цыкла атамнай электрастанцыі. Акрамя таго, было вывучана ўзаемадзеянне ўсіх удзельнікаў праекта па будаўніцтве БелАЭС пры арганізацыі нагляду за будаўнічымі работамі, а таксама арганізацыя пусканаладачных работ.

"Экспертамі дадзена высокая ацэнка дзейнасці прадпрыемства ў пытаннях развіцця чалавечых рэсурсаў і прапанаваны рэкамендацыі па правядзенні шэрага сумесных навучальных семінараў для кіраўнікоў і спецыялістаў Беларускай АЭС", - дадалі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі