У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Жнв 2015

Экспертная турэцкая дэлегацыя азнаёміцца з асаблівасцямі вядзення бізнесу ў Беларусі

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з 10 па 14 жніўня наведвае экспертная дэлегацыя Савета па знешнеэканамічных сувязях пры Міністэрстве эканомікі Турцыі (ДЕІК) для падрыхтоўкі інфармацыйнай брашуры аб асаблівасцях вядзення бізнесу ў Беларусі і рэкамендацый інвестарам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным агенцтве інвестыцый і прыватызацыі (НАІП).

"Візіт турэцкіх экспертаў і падрыхтоўка па яго выніках якасных выданняў аб інвестыцыйных магчымасцях рэспублікі павінны павысіць інтарэс буйных турэцкіх кампаній да магчымасцяў супрацоўніцтва з Беларуссю і прыцягнуць да ўдзелу ў беларуска-турэцкім інвестыцыйным форуме, які пройдзе 12-13 лістапада бягучага года ў Стамбуле", - адзначылі спецыялісты.

У ходзе візіту запланаваны сустрэчы членаў дэлегацыі з кіраўнікамі МЗС, Міністэрства эканомікі, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, БелГПП, Банка развіцця, а таксама з прадстаўнікамі бізнес-супольнасці.

Экспертная дэлегацыя ДЕІК наведае індустрыяльны парк "Вялікі камень", Парк высокіх тэхналогій, навукова-тэхналагічны парк БНТУ "Палітэхнік", ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа", ААТ "МАЗ", кампаніі з замежнымі інвестыцыямі. Турэцкія эксперты плануюць азнаёміцца з работай СЭЗ "Гроднаінвест" і "Магілёў".

Арганізатарамі візіту экспертнай групы ДЕІК у Беларусь сталі пасольства Беларусі ў Турцыі і Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі.

У склад турэцкай дэлегацыі ўвайшлі намеснік каардынатара Еўразійскага дзелавога савета ДЕІК, кіруючы партнёр турэцкай юрфірмы Ketenci, упаўнаважаны прадстаўнік Стамбульскай фондавай біржы ў Беларусі, Расіі і Азербайджане, журналісты аднаго з эканамічных выданняў Турцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску