Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Стд 2016

Экспартныя і інвестыцыйныя магчымасці Беларусі прэзентавалі ў Ліёне

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бізнес-прэзентацыя Беларусі прайшла 26 студзеня ў Ліёне (Францыя). На ёй былі прадстаўлены экспартныя і інвестыцыйныя магчымасці супрацоўніцтва Беларусі з Францыяй, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

Прэзентацыя арганізавана дыппрадстаўніцтвам сумесна з ганаровым консульствам Беларусі ў Ліёне. У прэзентацыі ўдзельнічалі амаль 70 прадстаўнікоў французскіх і беларускіх дзелавых колаў. Адбыліся перагаворы паміж прадпрымальнікамі дзвюх краін.

Члены беларускай дэлегацыі наведалі прадпрыемствы, якія спецыялізуюцца на будаўніцтве энергазберагальных дамоў і вытворчасці халадзільнага абсталявання. Прайшлі перагаворы намесніка старшыні Мінгарвыканкама Жанны Бірыч з намеснікам мэра Ліёна па знешніх сувязях і гістарычнай спадчыне Дамінікам Дзюранам, абмеркаваны перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж двума гарадамі. Удзельнікі перагавораў падкрэслілі, што ў гэтым годзе спаўняецца 40 гадоў устанаўленню пабрацімскіх сувязей паміж Мінскам і Ліёнам. Бакі дамовіліся аб арганізацыі на працягу 2016 года мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею супрацоўніцтва. Сярод іх правядзенне 17 красавіка Дня беларускай культуры ў Ліёне, удзел Беларусі ў верасні ў выстаўцы-кірмашы ганаровых консульстваў, акрэдытаваных у Ліёне, арганізацыя ў кастрычніку ў Мінску бізнес-сустрэчы беларускіх і французскіх прадпрымальнікаў, устанаўленне супрацоўніцтва паміж БДПУ імя Максіма Танка і Ліёнскім універсітэтам.

З 25 па 27 студзеня ў Ліёне знаходзіцца дэлегацыя прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання і дзелавых колаў Беларусі. Галоўнай мэтай візіту з'яўляецца правядзенне прэзентацыі магчымасцей гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Беларуссю для прадпрымальнікаў Ліёна і рэгіёна Авернь-Рона-Альпы - аднаго з самых эканамічна развітых рэгіёнаў Францыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі