Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Чэр 2022

Экспартны патэнцыял прадпрыемстваў "Беллеспаперапрама" прадставілі на выстаўцы ў Алматы

Экспартны патэнцыял прадпрыемстваў
Фота з архiва

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспартны патэнцыял дрэваапрацоўчых і мэблевых прадпрыемстваў "Беллеспаперапрама" прадстаўлены на міжнароднай выстаўцы "Мэбля. Інтэр'ер. Дрэваапрацоўка - 2022" у Алматы (Казахстан), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

Намеснік старшыні "Беллеспаперапрама" Аляксандр Пшонны адзначыў, што мэблевыя і дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы Беларусі на працягу многіх дзесяцігоддзяў супрацоўнічаюць з партнёрамі з Казахстана. "Нас звязваюць даўнія дружалюбныя, надзейныя і вельмі трывалыя сувязі, выбудаваныя на прынцыпах узаемавыгаднага супрацоўніцтва і ўзаемаразумення. Беларусь - лясная краіна, больш за 40 працэнтаў яе тэрыторыі пакрыта лясамі, таму гістарычна менавіта дрэваапрацоўка з'яўляецца адной з вядучых галін перапрацоўчай прамысловасці. І, вядома, вынікі сваёй працы, сваю прадукцыю, пачынаючы ад драўняных пліт і заканчваючы мэбляй, мы рады прадставіць тут, на гэтай прэстыжнай казахстанскай выстаўцы. Запрашаем усіх гасцей наведаць беларускія стэнды, бліжэй пазнаёміцца, упэўнены, кожны знойдзе для сябе штосьці цікавае і карыснае", - сказаў ён.

Адразу пасля адкрыцця выстаўкі адбыўся форум дзелавых колаў Казахстана, на якім былі прэзентаваны вытворчыя і экспартныя магчымасці "Беллеспаперапрама", што аб'ядноўвае каля 50 разнапрофільных прадпрыемстваў, якія выпускаюць больш за 70 відаў прадукцыі з драўняных рэсурсаў, паперы і кардону. Асобна быў прадстаўлены патэнцыял прадпрыемстваў холдынга BYSPAN ("Івацэвічдрэў" - кіруючая кампанія, "Барысаўдрэў", "Віцебскдрэў", "Гомельдрэў", "Навасвержанскі лесазавод", "Магілёўдрэў", "Мазырскі ДАК", "Мастоўдрэў", "Рэчыцадрэў", "ФанДАК").

Прадукцыя холдынга BYSPAN, а таксама холдынгавай кампаніі "Пінскдрэў" і ЗАТ "Маладзечнамэбля" прадстаўлена на выставачных стэндах. "У першы дзень работы выстаўкі інтарэс да беларускай прадукцыі дрэваапрацоўкі і мэблі ўжо высокі. На стэндах праходзяць дзелавыя сустрэчы, перагаворы і прэзентацыі", - адзначылі ў прэс-службе.

Выстаўка "Мэбля. Інтэр'ер. Дрэваапрацоўка" - вядучы казахстанскі праект, прысвечаны мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі