У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Лют 2015

Экспартнае страхавое агенцтва Расіі зацікаўлена ў рэалізацыі новых інвестпраектаў у Беларусі

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспартнае страхавое агенцтва Расіі зацікаўлена ў рэалізацыі новых інвестпраектаў у Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка па выніках сустрэчы старшыні праўлення Нацбанка Паўла Калаура з першым намеснікам старшыні - членам праўлення Банка развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (Знешэканамбанк) Пятром Фрадковым і старшынёй праўлення - генеральным дырэктарам ААТ "Эксар" Аляксеем Цюпанавым.

"У час перагавораў, праведзеных у Нацыянальным банку, бакі выказалі ўзаемную зацікаўленасць у прадаўжэнні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і рэалізацыі ў бліжэйшай перспектыве новых праектаў, у тым ліку інвестыцыйнай накіраванасці", - праінфармавалі ва ўпраўленні.

Удзел у перагаворах таксама прынялі першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі, першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны, першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч, старшыня праўлення ААТ "Банк БелЗЭБ" Мікалай Лузгін.

У 2013-2014 гадах расійскі Знешэканамбанк выдзяляў крэдытныя рэсурсы шэрагу беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку РУП "Віцебскэнерга", ААТ "Магілёўхімвалакно", ААТ "Белгархімпрам", ААТ "БелАЗ". Сродкі ішлі на рэалізацыю праектаў, звязаных з набыццём прадукцыі і аказаннем паслуг з Расіі. Фінансаванне, як правіла, ажыццяўлялася пад страхавое пакрыццё агенцтва "Эксар", якое ўзаемадзейнічала пры гэтым з ААТ "Банк БелЗЭБ".

"У цэлым толькі за 2014 год агенцтва аказала страхавую падтрымку па 61 праекце ў Беларусі на агульную суму амаль $1,7 млрд", - растлумачылі ў Нацбанку.

ААТ "Эксар" створана ў кастрычніку 2011 года ў выглядзе 100-працэнтнай даччынай кампаніі Знешэканамбанка са статутным капіталам 30 млрд расійскіх рублёў. На дзейнасць агенцтва распаўсюджваецца дзяржаўная гарантыйная падтрымка Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску