Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Жнв 2020

Экспарт ва Узбекістан беларускай сельгаспрадукцыі ў І паўгоддзі вырас у 3,3 раза да $32,3 млн

Экспарт ва Узбекістан беларускай сельгаспрадукцыі ў І паўгоддзі вырас у 3,3 раза да $32,3 млн
Фота з архiва

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Беларусі ва Узбекістане Леанід Марыніч абмеркаваў сёння ў тэлефоннай размове з міністрам сельскай гаспадаркі Узбекістана Жамшыдам Хаджаевым стан і перспектывы супрацоўніцтва ў сферы аграпрамысловага комплексу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў пасольстве.

Паводле інфармацыі кіраўніка дыппрадстаўніцтва, экспарт ва Узбекістан беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання ў першым паўгоддзі склаў $32,3 млн і вырас у 3,3 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Узбекістан у сваю чаргу нарасціў пастаўкі ў Беларусь свежай агародніны і фруктаў: абрыкосаў, чарэшні, кавуноў, дынь, а таксама сухафруктаў.

Бакі таксама абмеркавалі ход рэалізацыі сумесных беларуска-ўзбекскіх праектаў у сельскагаспадарчай галіне, у прыватнасці, па стварэнні малочнатаварнага комплексу з перапрацоўкай малака, селекцыйна-генетычнага цэнтра, а таксама арганізацыі вытворчасці ветэрынарных прэпаратаў.

"Для беларускага боку ўяўляе інтарэс развіццё супрацоўніцтва па мадэрнізацыі сельскагаспадарчага сектара Узбекістана. Так, буйныя праекты па развіцці навукі і тэхналогій у аграрным сектары, стварэнні аграрных цэнтраў, аказанні фітасанітарных і сертыфікацыйных паслуг, пашырэнні сеткі кааператываў і кластараў у АПК плануюцца да рэалізацыі ва Узбекістане па праграмах фінансавання Сусветнага банка", - адзначылі ў пасольстве.

Беларускія прадпрыемствы і навуковыя ўстановы сферы аграпрамысловага комплексу гатовы аказаць садзейнічанне міністэрству сельскай гаспадаркі Узбекістана ў стварэнні сучасных профільных навукова-даследчых устаноў і спецыялізаваных цэнтраў, а таксама падрыхтоўцы для іх высокакваліфікаваных спецыялістаў.

Таксама пасол Беларусі праінфармаваў міністра сельскай гаспадаркі Узбекістана аб правядзенні ў гэтым годзе беларускага аграпрамысловага тыдня з 29 верасня па 3 кастрычніка ў Мінску і запрасіў Жамшыда Хаджаева прыняць удзел у яго рабоце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі