Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Снж 2021

Экспарт беларускіх прадуктаў харчавання ў студзені-кастрычніку вырас на 14,1 працэнта

Экспарт беларускіх прадуктаў харчавання ў студзені-кастрычніку вырас на 14,1 працэнта

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт беларускіх харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны за студзень - кастрычнік 2021 года вырас на 14,1 працэнта, за мяжу пастаўлена тавараў на суму каля $5,4 млрд, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал Мінсельгасхарча.

"Беларускія прадукты харчавання ў студзені - кастрычніку пастаўляліся ў 106 краін. Павелічэнне паставак назіралася практычна па ўсіх рэгіёнах. Экспарт у краіны СНД, уключаючы Расійскую Федэрацыю, павялічыўся на 10,4 працэнта, у краіны Азіі і Акіяніі - на 33,4 працэнта, ЕС - на 41,4 працэнта, Амерыкі і Карыбскага басейна - на 56,5 працэнта, краіны Афрыкі - на 9,7 працэнта. Экспарт прадуктаў харчавання ў Кітайскую Народную Рэспубліку вырас на 32,9 працэнта. У цэлым пастаўкі ў краіны далёкага замежжа ў параўнанні з адпаведным перыядам 2020 года павялічыліся на 38,3 працэнта", - расказалі ў Мінсельгасхарчы.

Экспарт малака і малакапрадуктаў вырас на 8,9 працэнта, ялавічыны - на 16,5 працэнта, каўбасных вырабаў - на 34 працэнты, рыбы і рыбнай прадукцыі - на 25,2 працэнта, яек - на 35,8 працэнта, бульбы - на 57 працэнтаў, алею рапсавага - на 79,3 працэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі