Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Жнв 2021

Экспарт беларускіх камп'ютарных паслуг у І паўгоддзі вырас амаль да $1,5 млрд

Экспарт беларускіх камп'ютарных паслуг у І паўгоддзі вырас амаль да $1,5 млрд
Фота з архiва

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт беларускіх камп'ютарных паслуг у першым паўгоддзі вырас на 21,1 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў амаль $1,5 млрд. Такая інфармацыя прыводзіцца ў бюлетэні "Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў студзені - ліпені 2021 года", які размешчаны на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

Доля камп'ютарных у агульным аб'ёме экспарту паслуг за студзень - чэрвень склала 29,9 працэнта. Гэты від паслуг застаецца на другім месцы па аб'еме экспарту пасля транспартных.

Экспарт беларускіх паслуг у цэлым павялічыўся за першае паўгоддзе на 17,6 працэнта да $4,833 млрд. Імпарт склаў $2,671 млрд (павелічэнне на 21 працэнт). Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася дадатнае ў памеры $2,162 млрд (у студзені - чэрвені 2020 года дадатнае сальда складала $1,903 млрд).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі