Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Ліп 2018

Экспарт беларускай харчовай прадукцыі ў Германію ў студзені-маі ўзрос на 22 працэнты

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт беларускай харчовай прадукцыі ў Германію ў студзені-маі ўзрос на 22 працэнты, паведаміў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Германіі Дзяніс Сідарэнка перад семінарам-канферэнцыяй "Экспарт у ЕС харчовай прадукцыі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для беларускага экспарту ў Германію харчовая прадукцыя, прадукцыя сельскай гаспадаркі не з'яўляецца прыярытэтнай. Яна займае 1-2,5 працэнта ў агульным аб'ёме экспарту. Але ў грашовым выражэнні гэта даволі значныя сумы - $20-30 млн у год. Таму гэтаму напрамку мы таксама ўдзяляем належную ўвагу. Хацелася б у перспектыве нарасціць пастаўкі нашай прадукцыі ў Германію. За пяць месяцаў 2018 года экспарт гэтага віду прадукцыі ўзрос на 22 працэнты, таму патэнцыял ёсць", - сказаў Дзяніс Сідарэнка.

Таксама назіраецца значны рост экспарту беларускай нехарчовай прадукцыі ў Германію. "Рост адзначаецца па ўсіх катэгорыях тавараў. Найбольш актыўна растуць пастаўкі, звязаныя з дрэваапрацоўкай, некаштоўнымі металамі. Нашы вытворцы замацоўваюцца на рынку, з'яўляюцца новыя праекты, у тым ліку высокатэхналагічныя. Напрыклад, калі ўсё складзецца, то наша ЗАТ "Атлант" разам з нямецкім вытворцам рэалізуе праект, які дасць магчымасць пастаўляць прадукцыю і ў трэція краіны", - адзначыў пасол.

На яго думку, існуюць дзве асноўныя перашкоды для росту экспарту беларускай прадукцыі ў ЕС - тарыфныя меры (высокія пошліны на ўвоз) і пытанні сертыфікацыі. "Працэс сертыфікацыі доўгі, затратны. Нашы вытворцы часам лічаць, што сёння ёсць больш магчымасцей на іншых рынках. Але калі наша стратэгія будзе накіравана на тое, каб у мэтах дыверсіфікацыі экспарту паступова нарошчваць сваю прысутнасць на еўрапейскім рынку, гэтым пытаннем трэба займацца сумесна - вытворцам, дзяржаве, адпаведным агенцтвам", - лічыць Дзяніс Сідарэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі