18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў студзені-лютым вырас на 7,4 працэнта, паведаміў сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці
"За два месяцы бягучага года па аграпрамысловым комплексе тэмп росту склаў 107,4 працэнта да студзеня-лютага 2017-га. Мы натаргавалі
на $765 млн. Калі гаварыць аб рынках, то ў прынцыпе па ўсіх напрамках, акрамя Расіі, у нас назіраецца рост. За два месяцы мы экспартавалі ў два разы больш прадукцыі ў краіны СНД (без уліку Расіі), у 1,5 раза вырас экспарт у краіны Азіі і Акіяніі, аб'ёмы экспарту ў краіны Амерыкі таксама ўзраслі. Пастаўкі сельгаспрадукцыі ў краіны далёкага замежжа павялічыліся на 13,5 працэнта. Лічу, што гэта вельмі нядрэнны трэнд. Мы спадзяёмся, што нашы таваравытворцы будуць і далей набіраць абароты для таго, каб забяспечыць дадатную дынаміку экспарту па выніках года", - сказаў Аляксей Багданаў.У 2017 годзе беларуская сельгаспрадукцыя пастаўлялася ў 70 краін свету, былі адкрыты 18 новых рынкаў. Малочную прадукцыю экспартавалі ў 46 краін. "У мінулым годзе мы забяспечылі добры задзел, які ў гэтым годзе трэба развіваць: нарошчваць аб'ёмы, пашыраць асартымент пастаўляемай прадукцыі. Усе перадумовы для гэтага ёсць. Прадпрыемствы малочнай галіны мадэрнізаваны, самыя сучасныя тэхналогіі ўкараняюцца ў вытворчасць, таму мы павінны адпрацоўваць лагістыку, шукаць новых кліентаў, партнёраў і нарошчваць аб'ёмы паставак", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення ЗЭД.
Заўтра ў Беларусь прыязджае дэлегацыя з Кітая. "Асноўнае пытанне для абмеркавання - сертыфікацыя і адкрыццё нашых прадпрыемстваў для паставак мяса птушкі на кітайскі рынак. Спадзяёмся, што гэты візіт дасць магчымасць нам адкрыць яшчэ адну таварную нішу для паставак у Кітай. Мы ўжо даўно прапрацоўваем з Кітаем гэтыя пытанні. Экспартуем на кітайскі рынак малочную прадукцыю, два мясакамбінаты адкрыты для паставак ялавічыны. З кожным годам мы ўсё больш нарошчваем аб'ёмы паставак у Кітай", - падкрэсліў Аляксей Багданаў.