Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Ліс 2020

Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў студзені-кастрычніку склаў каля $4,5 млрд

Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў студзені-кастрычніку склаў каля $4,5 млрд
Фота з архiва

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў студзені - кастрычніку можа дасягнуць $4,5 млрд. Аб гэтым заявіў сёння на прэс-канферэнцыі "Ураджай - 2020: вынікі і дасягненні. Дыверсіфікацыя экспарту прадуктаў харчавання" намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання ў студзені - верасні вырас на 6,1 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года і склаў амаль $4,2 млрд. Асноўныя пазіцыі: малако і малочная прадукцыя - $1,8 млрд (тэмп росту 105,7 працэнта да ўзроўню мінулага года), мяса і мясапрадукты - амаль $740 млн (112 працэнтаў), алеі - $218,5 млн (118,3 працэнта), макуха - $133,7 млн (135,5 працэнта), цукар - $112,8 млн (120 працэнтаў), шакалад і прадукты з какава - $51,8 млн (105,4 працэнта), казеін - $8,8 млн (154,6 працэнта), жэлацін - $6,6 млн (110,9 працэнта), мука - $4,9 млн (101,5 працэнта). Па выніках дзесяці месяцаў экспарт можа дасягнуць $4,5 млрд", - сказаў Ігар Брыло.

Паводле яго слоў, геаграфія экспарту айчыннай прадукцыі пашырылася да 105 краін. Асвоены 21 новы рынак. У ліку новых рынкаў збыту - краіны Азіі (Бангладэш, Бахрэйн, Індыя, М'янма, Шры-Ланка), Афрыкі (Ангола, Гвінея, Джыбуці, Ліберыя, Мадагаскар, Малі, Марока, Нігер, Сьера-Леонэ), Амерыкі і Карыбскага басейна (Беліз, Парагвай, Уругвай), Еўрапейскага саюза (Кіпр, Люксембург, Фінляндыя, Харватыя). Доля Расіі ў агульным аб'ёме экспарту беларускіх прадуктаў харчавання складае больш за 74,5 працэнта (у студзені - верасні 2019 годзе - 97,6 працэнта, знізілася на 6,4 працэнтнага пункта).

Экспарт прадукцыі раслінаводства склаўся ў аб'ёме большым за $360 млн. Найбольш экспартна арыентаваныя - свежая агародніна (44,5 працэнта ад агульнага аб'ёму экспарту прадукцыі раслінаводства), плады і ягады - каля 30 працэнтаў, бульба - амаль 8 працэнтаў, ільновалакно - каля 4 працэнтаў. Геаграфія экспарту прадукцыі раслінаводства налічвае 39 краін. Найбольш аб'ёмныя пастаўкі традыцыйна прыпадаюць на Расію, Украіну, Малдову, Казахстан і краіны Еўрапейскага саюза (Германія, Літва, Польшча, Францыя).

Гаворачы аб рынку Кітая, намеснік міністра адзначыў, што ён вельмі перспектыўны. "З кожным годам у гэты рэгіён павялічваюцца пастаўкі нашых тавараў. За дзевяць месяцаў мы экспартавалі ў КНР рэкордную колькасць прадукцыі - на суму $187,2 млн (рост у 2,3 раза). За апошнія гады сертыфікавана 98 прадпрыемстваў для паставак у Кітай. З іх 56 - вытворцы малочнай прадукцыі, 17 - замарожанай ялавічыны, 9 - замарожанай курыцы, 7 - апрацаванай рыбнай прадукцыі, 4 - жамерыны цукровых буракоў, 4 - шкуркі норкі, 1 - на экспарт торфу. Гэта работа не спыняецца, цяпер на ўзгадненні з ветэрынарнай службай Кітая знаходзяцца такія тавары, як свініна, мука, дзіцячае харчаванне і астуджаная ялавічына", - растлумачыў Ігар Брыло.

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі за студзень - верасень вышэйшая за адпаведны перыяд мінулага года на 15,5 працэнта. Забяспечаны станоўчы фінансавы вынік - рост прыбытку ад рэалізацыі склаў 25,3 працэнта, рэнтабельнасць продажаў склалася на ўзроўні 5,7 працэнта

Стратныя арганізацыі скараціліся са 184 (на пачатак 2020 года) да 98 (на 1 кастрычніка) дзякуючы прынятым мерам па іх фінансавым аздараўленні. Асноўныя інструменты фінансавага аздараўлення для праблемных сельскагаспадарчых арганізацый прадугледжаны ўказамі нумар 253 і нумар 399.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі