Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Май 2021

Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў Кітай у I квартале вырас на 87,7 працэнта

Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў Кітай у I квартале вырас на 87,7 працэнта
Фота з архiва

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў Кітай у першым квартале вырас на 87,7 працэнта. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксей Багданаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Экспарт беларускіх харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны за першы квартал вырас на 5,3 працэнта, за мяжу пастаўлена тавараў на суму каля $1,5 млрд. "Планавы паказчык прадугледжваў рост на 1,5 працэнта. Нашым аграрыям удалося перасягнуць гэту планку. Дадатковы аб'ём валютнай выручкі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года склаўся ў суме практычна $74 млн", - сказаў Аляксей Багданаў.

Беларускія прадукты харчавання ў студзені-сакавіку пастаўляліся ў 88 краін свету (за аналагічны перыяд 2020 года - у 83 краіны). "Экспарт у краіны Азіі і Акіяніі вырас на 70,1 працэнта, ЕС - на 38,4 працэнта, Амерыкі і Карыбскага басейна - на 82,6 працэнта, краіны Афрыкі - на 78,3 працэнта. Пастаўкі прадуктаў харчавання ў Кітай выраслі на 87,7 працэнта. У цэлым пастаўкі ў краіны далёкага замежжа ў параўнанні з адпаведным перыядам 2020 года павялічыліся на 47,8 працэнта", - адзначыў намеснік міністра.

Паводле яго слоў, доля Расіі ў пастаўках беларускіх прадуктаў харчавання ў першым квартале крыху знізілася і склала 73,5 працэнта. "Гэта сведчыць аб тым, што мы прадаўжаем работу па дыверсіфікацыі нашых рынкаў збыту, актыўна працуем на далёкае замежжа", - растлумачыў Аляксей Багданаў. Доля краін СНД (без уліку Расіі) у пастаўках на экспарт склала 12 працэнтаў, краін далёкага замежжа - 14,5 працэнта.

У першым квартале доля беларускіх прадуктаў харчавання ў агульным экспарце краіны склала 17,8 працэнта. У бягучым годзе плануецца выйсці на пастаўкі ў памеры $6 млрд, а да 2025 года - $7 млрд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі