У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Ліп 2018

Экспарт беларускай малочнай прадукцыі ў Кітай у студзені-маі вырас у 5 разоў

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт беларускай малочнай прадукцыі ў Кітай у студзені-маі вырас у 5 разоў, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігар Брыло, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За пяць месяцаў экспарт беларускай малочнай прадукцыі ў Кітай вырас у пяць разоў. У цэлым беларускай мяса-малочнай прадукцыі ў студзені-маі экспартавана на кітайскі рынак на суму каля $10 млн", - сказаў Ігар Брыло.

Беларусь у апошнія гады актыўна асвойвае рынак Кітая. "Для паставак на кітайскі рынак у нас ужо адкрыта 47 малочных прадпрыемстваў, два мясакамбінаты і пяць птушкафабрык. Экспарт малочнай прадукцыі расце, пачаліся першыя пастаўкі ялавічыны", - адзначыў намеснік міністра.

Таксама Беларусь плануе хутка пачаць пастаўкі мяса птушкі на кітайскі рынак. "Атрыманы дазвол на экспарт замарожанай тушкі ў Кітай, але мы зацікаўлены ў пастаўках таксама частак тушкі і паўфабрыкатаў. Думаю, у бліжэйшы час зможам пашырыць асартымент экспартных паставак у гэту краіну", - дадаў Ігар Брыло.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс