Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Ліп 2021

Экспарт арганізацый "Беллегпрама" ў студзені-маі вырас на 23 працэнты

Экспарт арганізацый
Фота з архiва

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт арганізацый, якія ўваходзяць у склад канцэрна "Беллегпрам", у студзені - маі 2021 года вырас на 23,2 працэнта і склаў $176 млн, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу канцэрна.

"За студзень - май 2021 года прадпрыемствы канцэрна "Беллегпрам" вырабілі прадукцыі на суму $271 млн, або 104,5 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года. Сярод лідараў - дываны і дывановыя вырабы (150,3 працэнта), трыкатажныя (103,4 працэнта) і гарсэтныя вырабы (145,1 працэнта), а таксама панчошна-шкарпэтачныя (109,3 працэнта), - адзначылі ў прэс-службе. - Экспарт склаў $176 млн - 123,2 працэнта да адпаведнага перыяду 2020 года. Больш за 65 працэнтаў вырабленай прадукцыі экспартавана ў 50 краін свету".

У 3,6 раза павялічыліся пастаўкі тавараў легпрама ў Італію, больш як у два разы - у ЗША. Прадпрыемствы канцэрна нарасцілі экспарт у Расію (123 працэнты), Украіну (119,3 працэнта), Літву (163 працэнты), Казахстан (108,8 працэнта), Эстонію (196,5 працэнта), Бельгію (128,6 працэнта), Кыргызстан (184,4 працэнта), Нідэрланды (100,2 працэнта) - усяго ў 41 краіну.

У натуральным выражэнні павелічэнне экспарту адзначаецца па льняных тканінах на $6,1 млн, гарсэтных вырабах - на $4,9 млн, дыванах - на $7,5 млн, панчошна-шкарпэтачных вырабах - на $2,3 млн, абутку на - $1,3 млн.

Сальда знешняга гандлю дадатнае - $81,5 млн. Выручка і прыбытак ад рэалізацыі вырасла ў 1,2 раза, чысты прыбытак - у 4,2 раза, рэнтабельнасць продажаў - на 0,7 працэнтнага пункта і склала 9,9 працэнта.

Рост прадукцыйнасці працы перавысіў рост сярэднямесячнай заработнай платы на 11 працэнтаў.

У канцэрн "Беллегпрам" уваходзяць 73 арганізацыі, 59 з якіх прамысловыя. Прампрадпрыемствы дзеляцца па галінах: тэкстыльная, швейная, трыкатажная і гарбарна-абутковая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі