У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Кст 2016

ЭКСАР за 5 гадоў накіравала на падтрымку расійска-беларускіх праектаў $3,5 млрд

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскае агенцтва па страхаванні экспартных крэдытаў і інвестыцый (ЭКСАР), якое ўваходзіць у групу Расійскага экспартнага цэнтра (РЭЦ), за пяць гадоў работы падтрымала сумесныя расійска-беларускія праекты з дапамогай прамога фінансавання і растэрміновак плацяжу на суму амаль $3,5 млрд. Аб гэтым паведаміў у час круглага стала "Роля экспартна-крэдытнага страхавання ў эканоміцы Беларусі" ў прэс-цэнтры БЕЛТА старшыня праўлення - генеральны дырэктар ЭКСАР Аляксей Цюпанаў.

"Для гандлёвага абароту дзвюх краін гэта даволі сур'ёзная лічба. Асабліва калі выключыць нафтагазавы складнік экспарту, які ЭКСАР, згодна са сваім мандатам, не падтрымлівае. У нас і без таго даволі шырокае поле супрацоўніцтва: электроніка, аўтамабілебудаванне, энергетыка і многія іншыя галіны, якія адносяцца да несыравіннага экспарту, - адзначыў Андрэй Цюпанаў. - У гэтым годзе ЭКСАР збіраецца выйсці на паказчыкі агульнай падтрымкі несыравіннага экспарту ў аб'ёме прыкладна $8 млрд, з якіх як мінімум $1 млрд прыпадзе на супрацоўніцтва з Беларуссю".

Пры гэтым ЭКСАР не толькі падтрымлівае продаж расійскіх тавараў у Беларусь, але і ўдзельнічае ў фінансаванні важных для беларускага боку праектаў. Так, агенцтва падтрымала ўжо праекты па будаўніцтве завода па выпуску белай бляхі ў Мёрах, стварэнні вытворчасці тэхнічнага вугляроду ў Магілёве. Гэта будуць імпартазамяшчальныя, экспартна арыентаваныя вытворчасці. Цяпер ЭКСАР разглядае некалькі інфраструктурных праектаў у энергетыцы. Таксама агенцтва гатова разгледзець фінансаванне развіцця Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Вывучаюцца магчымасці ўдзелу ў мадэрнізацыі чыгуначнага сектара Беларусі.

"Нам цікавы комплексныя праекты, якія паслужаць развіццю рэспублікі. Таму, акрамя буйных інфраструктурных праектаў, мы ўдзельнічаем у падтрымцы кааператыўных ланцужкоў паміж расійскімі і беларускімі прадпрыемствамі. Іх яшчэ называюць ланцужкамі высокай дабаўленай вартасці. У нас ёсць вялікі патэнцыял супрацоўніцтва па іранскім напрамку і шэрагу іншых", - падкрэсліў генеральны дырэктар ЭКСАР.

Аляксей Цюпанаў заўважыў, што пры развіцці міжнароднай рэгіянальнай сеткі ЭКСАР перш за ўсё ацэньвае існуючы і патэнцыяльны аб'ём супрацоўніцтва. "Ужо той факт, што першае і пакуль адзінае замежнае прадстаўніцтва ЭКСАР адкрыта ў Мінску, сведчыць аб тым, што для нас супрацоўніцтва з Беларуссю з'яўляецца стратэгічна важным напрамкам", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску