Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Кст 2016

Эколагі з Беларусі і Расіі правялі сумесны маніторынг будаўніцтва АЭС у Астраўцы

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эколагі з Беларусі і Расіі правялі сумесны маніторынг будаўніцтва АЭС у Астраўцы, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня савета Беларускага грамадскага аб'яднання "Экалагічная ініцыятыва" Юрый Салаўёў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Расійскія эколагі праводзілі вымярэнні з дапамогай уласнага абсталявання. Праведзены дазіметрычныя вымярэнні выкарыстоўваемых для будаўніцтва атамнай станцыі матэрыялаў, металапракату і абсталявання - раней эколагі не мелі вынікаў такіх даследаванняў на пляцоўцы ў Астраўцы.

Старшыня міжрэгіянальнага грамадскага экалагічнага руху "Ака" Алан Хасіеў ("Ака" прымала ўдзел у маніторынгу ад расійскага боку) падкрэсліў адкрытасць Беларусі ў пытаннях прадастаўлення інфармацыі па будаўніцтве АЭС. "Мы атрымалі адказы на ўсе пытанні, у поўнай меры былі задаволены нашы пажаданні па месцах замераў. Ніводнай адмовы мы не атрымалі, гэта надзвычай важна", - лічыць Алан Хасіеў.

Паводле яго слоў, прадстаўнікі "Акі" мелі магчымасці правесці вымярэнні ў 220 кропках непасрэдна на самой станцыі і паблізу Астраўца.

"Вынікі ўсіх экспедыцый заносяцца ў пратаколы, яны пацвярджаюцца фота- і відэаматэрыяламі. Гэта дае магчымасць нам аб'ектыўна адлюстроўваць рэальны стан рэчаў. Мы апіраемся толькі на факты, а не домыслы і ўсялякія выдумкі", - падкрэсліў Алан Хасіеў. На яго думку, тэму экалогіі недапушчальна выкарыстоўваць у палітычных мэтах або для арганізацыі нядобрасумленнай канкурэнцыі.

Эколагі Расіі станоўча адазваліся аб рабоце інфармацыйнага цэнтра АЭС. "Такім чынам, грамадскасць і экалагічныя арганізацыі могуць знаёміцца з сітуацыяй на станцыі. У інфацэнтры створаны для гэтага вельмі добрыя ўмовы", - лічыць старшыня руху "Ака".

Падрыхтоўка экспедыцыі вялася на працягу ўсяго 2016 года. За гэты час эколагі "Акі" вывучылі тэарэтычную частку: пытанні экалагічнай, радыяцыйнай і ядзернай бяспекі расійскіх энергаблокаў з рэактарамі ВВЭР-1200. Задачай экспедыцыі з'яўляецца стварэнне экалагічнага пашпарта Беларускай АЭС, які стане асновай для далейшага маніторынгу экалагічнай сітуацыі на атамнай электрастанцыі.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу ВВЭР-1200, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт.

Міжрэгіянальны грамадскі экалагічны рух "Ака" створаны ў 1989 годзе. Асноўныя задачы арганізацыі - распрацоўка і вывучэнне пытанняў экалагічнай і энергетычнай бяспекі. Экспедыцыя арганізавана па доўгатэрміновай праграме "Грамадскі кантроль у атамнай энергетыцы". З 2010 года "Ака" арганізавала амаль 30 экспедыцый на АЭС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі