Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Сак 2016

Эканамічны патэнцыял Беларусі прадстаўлены на семінары-прэзентацыі ў Японіі

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эканамічны патэнцыял Беларусі, уключаючы падрабязнае асвятленне актываў у сферы машынабудавання, хімічнай і фармацэўтычнай прамысловасці, а таксама ў галіне інфармацыйных тэхналогій, прадстаўлены на семінары-прэзентацыі ў Японіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Семінар-прэзентацыя быў прысвечаны магчымасцям беларуска-японскага эканамічнага супрацоўніцтва і арганізаваны ў пасольстве Беларусі ў Японіі пры падтрымцы японскага даследчага інстытута Nomura Research Institute (NRI). У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Японскай асацыяцыі па гандлі з Расіяй і новымі незалежнымі дзяржавамі, вялікіх універсальных гандлёвых кампаній Mitsui, Marubeni і Sojitz, а таксама японскіх карпарацый Kawasaki Heavy Industries, Mitsubishi Hitachi Power Systems, Sumitomo Rubber, N.B.R. і іншых.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Японіі Сяргей Рахманаў высока ацаніў патэнцыял беларуска-японскага эканамічнага супрацоўніцтва, асабліва акцэнтаваўшы ўвагу на неабходнасці далейшай актывізацыі сувязей у гандлёва-эканамічнай і навукова-тэхнічнай сферах. Пасол адзначыў, што менавіта ў тэхналагічнай сферы Беларусь і Японія могуць быць вельмі эфектыўнымі партнёрамі з улікам наяўнасці высокакваліфікаваных спецыялістаў у Беларусі, развітой вытворчай і лагістычнай інфраструктуры і прымаемых у краіне намаганняў па стварэнні спрыяльнага клімату для вядзення бізнесу.

Сумесна з NRI падрыхтавана пашыраная інфармацыя аб канкрэтных станоўчых прыкладах наладжвання гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння беларускіх і японскіх суб'ектаў гаспадарання. Пры гэтым асаблівая ўвага была ўдзелена перспектывам выкарыстання Беларусі як пляцоўкі для вытворчасці высокатэхналагічных і канкурэнтаздольных тавараў для далейшай рэалізацыі, у тым ліку на рынку Еўразійскага эканамічнага саюза і іншых краін.

У час дыскусіі па выніках прадстаўленых прэзентацый прадстаўнікі японскіх кампаній праявілі інтарэс да развіцця дагаворна-прававой базы, фарміравання адзіных тэхнічных умоў у Еўразійскім эканамічным саюзе, а таксама да рэжыму вядзення бізнесу ў Беларусі. На мерапрыемстве таксама выступілі прадстаўнікі кампаній Japan Tobacco і Tokyo Instruments, якія падрабязна асвятлілі пазітыўны вопыт узаемадзеяння з Беларуссю.

Арганізацыя Nomura Research Institute з'яўляецца буйнейшай японскай кансалтынгавай кампаніяй. Асноўная яе спецыялізацыя - выпрацоўка рэкамендацый для буйнейшых японскіх карпарацый па правядзенні знешнеэканамічнай дзейнасці. Арганізацыя заснавана ў 1965 годзе, штат супрацоўнікаў складае амаль 9000 чалавек. Карпарацыя мае вельмі шырокую базу кліентаў, сярод якіх як буйнейшыя японскія карпарацыі (Mitsubishi, Itochu, Toyota, Panasonic, Sony і іншыя), так і больш дробныя спецыялізаваныя кампаніі. NRI мае амаль 10 філіялаў у Японіі, а таксама замежныя прадстаўніцтвы ў Вялікабрытаніі, Ганконгу, Індыі, Кітаі, Расіі, ЗША, Сінгапуры і на Філіпінах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі