Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Май 2021

Егіпет зацікаўлены ў прамысловай кааперацыі з Беларуссю

Егіпет зацікаўлены ў прамысловай кааперацыі з Беларуссю

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Егіпет зацікаўлены ў арганізацыі прамысловай кааперацыі з Беларуссю. Аб гэтым сказаў сёння журналістам генеральны сакратар Федэрацыі егіпецкіх гандлёвых палат і Саюза афрыканскіх палат Алаа Эз на адкрыцці другога Беларуска-Афрыканскага эканамічнага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы спрабуем пашыраць трохбаковае супрацоўніцтва, таму што няма сэнсу ажыццяўляць пастаўкі беларускіх тавараў непасрэдна ў краіны Афрыкі, паколькі гэта даволі затратна. Прапануем наступную схему: мы збіраем, напрыклад, беларускія трактары ў Егіпет, затым з Егіпта пастаўляем іх іншым краінам Афрыкі. У нас ёсць пэўныя зоны свабоднага гандлю, а гэта здымае некаторыя тарыфныя бар'еры. Такім чынам усе выйграюць, бо ў Беларусі будзе расці экспарт і ў Егіпта. Мы менавіта з такімі чаканнямі прыехалі на форум, у ім прымае ўдзел каля 35 егіпецкіх кампаній, і мы спадзяёмся, што зможам падтрымаць гэту схему для ўсеагульнай выгады", - адзначыў Алаа Эз.

Ён агучыў яшчэ два перспектыўныя напрамкі для супрацоўніцтва. "Першы - гэта вакцына ад каранавіруса беларускай вытворчасці, другі - электробус, які выпускае Беларусь. Гэта могуць быць вельмі перспектыўныя напрамкі для супрацоўніцтва", - падкрэсліў ён. Таксама генеральны сакратар выказаў меркаванне, што добрыя палітычныя адносіны паміж дзвюма краінамі дадуць магчымасць і далей развіваць выгадныя бізнес-адносіны.

Гэтымі днямі ў Мінску праходізць другі Беларуска-Афрыканскі эканамічны форум. З беларускага боку ў форуме прымаюць удзел прадстаўнікі кіраўніцтва МЗС, галіновых міністэрстваў, Банка развіцця, экспартна арыентаваных прадпрыемстваў у сферах цяжкай, лёгкай і харчовай прамысловасці, сельскай гаспадаркі, здабычы карысных выкапняў і іншых сфер дзейнасці. Усяго больш за 170 прадпрыемстваў.

З афрыканскага боку прысутнічаюць намеснік міністра замежных спраў Мазамбіка, кіраўнікі і прадстаўнікі дыпламатычных місій афрыканскіх краін, ганаровыя консулы дзяржаў Афрыкі ў Мінску, генеральны сакратар Федэрацыі егіпецкіх гандлёвых палат і Саюза афрыканскіх палат. Усяго на форум прыбылі прадстаўнікі 14 афрыканскіх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі