Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Сак 2020

ЕЭК узгадніла прадаўжэнне дзяржрэгулявання цэн на цукар у Беларусі

ЕЭК узгадніла прадаўжэнне дзяржрэгулявання цэн на цукар у Беларусі
Фота з архiва

18 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі ўзгадніла прадаўжэнне тэрміну дзяржаўнага рэгулявання цэн на белы крышталічны цукар у Беларусі з 31 сакавіка да 31 снежня 2020 года ўключна, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

"Раней у адпаведнасці з Дагаворам аб ЕАЭС у Беларусі з 1 студзеня па 30 сакавіка было ўведзена дзяржрэгуляванне, - адзначылі ў ЕЭК. - Устаноўлены гранічныя мінімальныя цэны на цукар - выраблены (увезены), што рэалізуецца ў Беларусі, а таксама гранічныя максімальныя гандлёвыя надбаўкі да адпускной цаны вытворцы (імпарцёра) у памеры 15 працэнтаў. Падставай для ўвядзення дзяржаўнага цэнавага рэгулявання было пагаршэнне эфектыўнасці работы арганізацый цукровай галіны Беларусі ў выніку перавытворчасці белага цукру як у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза, так і на сусветным рынку".

Увядзенне гэтай меры дало магчымасць устараніць негатыўны ўплыў дыспарытэту цэн на прадукт на ўнутраным рынку Беларусі і стабілізаваць сітуацыю па рэалізацыі цукру беларускіх вытворцаў. Рашэнне Калегіі ЕЭК дапамагае замацаваць гэты эканамічны эфект.

"Варта адзначыць, што ўвядзенне Рэспублікай Беларусь часовага дзяржаўнага рэгулявання цэн на цукар не перашкаджае ўваходу на рынак гэтай краіны прадпрыемстваў іншых дзяржаў-членаў, а таксама не прыводзіць да скарачэння колькасці суб'ектаў рынку ў цэлым", - падкрэслілі ў ЕЭК.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі