Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Кст 2015

ЕБРР рыхтуе новую стратэгію па Беларусі на 2016-2019 гады

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) рыхтуе новую стратэгію па Беларусі на 2016-2019 гады. Практычныя пытанні падрыхтоўкі стратэгіі абмеркаваны на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Сяргея Алейніка з віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Філіпам Ле Ру, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Бакі абмеркавалі дынаміку ўзаемадзеяння Беларусі і ЕБРР. Сяргей Алейнік і Філіп Ле Ру таксама абмяняліся думкамі наконт бягучай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў Беларусі і рэгіёне.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця створаны ў 1991 годзе, з'яўляецца буйным інвестарам у рэгіёне і акрамя выдзялення сваіх сродкаў прыцягвае значныя аб'ёмы прамых замежных інвестыцый. З дапамогай сваіх інвестыцый ЕБРР садзейнічае правядзенню структурных і галіновых рэформ; развіццю канкурэнцыі, прыватызацыі і прадпрымальніцтва; умацаванню фінансавых арганізацый і прававых сістэм; развіццю неабходнай інфраструктуры для падтрымкі прыватнага сектара; укараненню надзейна працуючай сістэмы карпаратыўнага кіравання, у тым ліку ў мэтах вырашэння прыродаахоўных праблем. На 1 чэрвеня 2015 года банк інвесціраваў 1,7 млрд еўра ў развіццё больш як 70 праектаў у Беларусі, большасць з якіх рэалізуецца ў прыватным сектары.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі