У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Лют 2015

ЕБРР прапануе беларускім банкам пашыраць супрацоўніцтва для фінансавання прадпрымальніцтва

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця прапануе беларускім банкам пашыраць супрацоўніцтва для фінансавання малога і сярэдняга бізнесу. Аб гэтым сёння журналістам заявіў прэзідэнт ЕБРР Сума Чакрабарці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Сума Чакрабарці, ЕБРР зацікаўлены ў тым, каб павялічваць фінансаванне малога і сярэдняга бізнесу Беларусі праз банкаўскі сектар. Ён дадаў, што ў працэсе перагавораў беларускі ўрад пагадзіўся разгледзець магчымасці паступовага пераводу некаторых дзяржаўных банкаўскіх актываў у прыватны сектар, што павінна аблягчыць задачу далейшага інвесціравання з боку ЕБРР.

Акрамя таго, ЕБРР вядзе перагаворы з патэнцыяльнымі інвестарамі, якія могуць прыйсці ў Беларусь. "Мы стараемся падвоіць нашы намаганні, каб інвестары, якія пакуль нічога не ведаюць пра Беларусь, прыйшлі на гэты рынак", - сказаў прэзідэнт ЕБРР. Прыкладам для іх можа паслужыць паспяховае развіццё ў краіне ААТ "Штадлер Мінск" і ЗТАА "Кронаспан".

Сума Чакрабарці адзначыў, што беларуская эканоміка перажывае цяжкасці з-за працэсаў, што адбываюцца ў Расіі. У сувязі з гэтым прэзідэнт ЕБРР заявіў, што банк мае намер прыкладаць больш намаганняў, каб дапамагчы Беларусі ў гэтай сітуацыі і прыцягнуць фінансаванне як мага хутчэй.

Дзейнасць ЕБРР у Беларусі вызначана краінавай стратэгіяй банка, прынятай у сакавіку 2013 года і накіраванай галоўным чынам на развіццё прыватнага сектара. За апошнія тры гады ЕБРР практычна ў 4 разы павялічыў аб'ём інвестыцый і партфель праектаў у краіне. Выпрацоўваецца новая стратэгія ўзаемаадносін Беларусі з ЕБРР на 2016-2018 гады.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця створаны ў 1991 годзе, з'яўляецца буйнейшым інвестарам у рэгіёне і, акрамя выдзялення сваіх сродкаў, прыцягвае значныя аб'ёмы прамых замежных інвестыцый. З дапамогай сваіх інвестыцый ЕБРР садзейнічае правядзенню структурных і галіновых рэформ; развіццю канкурэнцыі, прыватызацыі і прадпрымальніцтва; умацаванню фінансавых арганізацый і прававых сістэм; развіццю неабходнай інфраструктуры для падтрымкі прыватнага сектара; укараненню надзейна працуючай сістэмы карпаратыўнага кіравання, у тым ліку ў мэтах вырашэння прыродаахоўных праблем.

Беларусь стала членам ЕБРР у 1992 годзе. На працягу апошніх гадоў супрацоўніцтва характарызуецца паступальным і ўзважаным рухам наперад.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску