У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Жнв 2018

ЕБРР прадаставіў МТБанку і БНБ-Банку крэдыты па Br20 млн на фінансаванне МСП

30 жніўня, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця прадаставіў ЗАТ "МТБанк" і ААТ "БНБ-Банк" крэдыты ў беларускіх рублях, кожны па Br20 млн. Адпаведныя пагадненні падпісаны сёння ў прадстаўніцтве ЕБРР у Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сродкі будуць накіраваны на фінансаванне мікра-, малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Гэта першыя крэдыты, выдадзеныя ЕБРР у беларускіх рублях без прыцягнення сінтэтычных механізмаў канвертацыі, якія раней выкарыстоўваліся ў такіх крэдытах.

Кіраўнік сектара фінансавых інстытутаў ЕБРР ва Украіне, Малдове і Беларусі Аляксандр Паўлаў растлумачыў, што гэтыя крэдыты "прадастаўляюцца на тэрмін да двух гадоў і будуць накіраваны толькі ў рэальны сектар эканомікі. Гэта стала магчымым дзякуючы эканамічнаму развіццю краіны, росту ВУП, зніжэнню інфляцыі, стабілізацыі валютнага курса і дынамічнаму супрацоўніцтву з уладамі Беларусі".

Крыніцамі крэдытаў выступаюць міжнародныя інвестары. ЕБРР прыцягвае грашовыя сродкі ў беларускіх рублях і перанакіроўвае іх на ўнутраны рынак Беларусі. "Такім чынам, мы прыадкрываем рынак беларускай валюты. Былі знойдзены некалькі інвестараў, якія палічылі, што беларускі рубель з'яўляецца дастаткова стабільнай валютай, для таго каб на працягу двух гадоў пры пэўнай рыначнай стаўцы аказацца ў плюсе, - сказаў Аляксандр Паўлаў. - Мы пацвярджаем прыхільнасць да падтрымкі развіцця бізнесу ў Беларусі. Спадзяёмся, гэтыя крэдыты паслужаць сігналам для іншых ігракоў на фінансавым рынку аб тым, што крэдытаванне малога і сярэдняга прадпрымальніцтва з'яўляецца выгадным".

Старшыня праўлення МТБанка Андрэй Жышкевіч адзначыў своечасовасць прадастаўлення ЕБРР крэдыту ў беларускіх рублях. "Прыцягнутыя сродкі дазволяць МТБанку павялічыць актыўнасць крэдытавання праектаў мікра-, малога і сярэдняга бізнесу ў нацыянальнай валюце. Пры гэтым у рамках дзеючага пагаднення па праграме садзейнічання развіццю гандлю нашым кліентам даступны інструменты структуравання здзелак у замежнай валюце", - дадаў ён.

У сваю чаргу генеральны дырэктар БНБ-Банка Канстанцін Цэрэтэлі падкрэсліў, што заключаная здзелка з'яўляецца сімвалам даверу інвестараў да нацыянальнай валюты і фінансавага рынку Беларусі, упэўненасці ў яго далейшым развіцці. "Мы падрыхтавалі ўжо спіс кліентаў, якія зацікаўлены ў доўгатэрміновым крэдытаванні ў беларускіх рублях і гатовы ў максімальна кароткія тэрміны скарыстацца гэтым інструментам", - сказаў гендырэктар.

Паміж ЕБРР і беларускімі ўладамі ў верасні 2017 года быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні, накіраваны на пашырэнне крэдытавання ў мясцовай валюце і ўмацаванне ўнутраных рынкаў капіталу. Падпісанне мемарандума пацвярджае абавязацельства банка прадастаўляць даступныя крэдыты беларускім банкам, мікрафінансавым арганізацыям і малым прадпрыемствам у рамках праграмы ЕБРР у нацыянальнай валюце. Яна была створана для мінімізацыі слабаабароненасці прадпрыемстваў у краінах аперацый ЕБРР адносна курсавай валацільнасці.

Беларусь з'яўляецца членам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця з 1992 года. З пачатку сваёй дзейнасці ў Беларусі ЕБРР інвесціраваў больш як 2 млрд еўра ў 95 праектаў у розных сектарах эканомікі краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс