У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Врс 2016

ЕБРР плануе пашырыць супрацоўніцтва з дзяржсектарам Беларусі

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новую стратэгію Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) для Беларусі на 2016-2019 гады, а таксама бягучыя і перспектыўныя праекты банка ў краіне абмеркаваны на сустрэчы першага намесніка міністра эканомікі Беларусі Аляксандра Забароўскага з кіраўніком прадстаўніцтва ЕБРР у Беларусі Франсісам Дэлеем і яго пераемнікам Аляксандрам Піваварскім, якая адбылася ў Мінску 28 верасня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

"Беларускі бок падзякаваў ЕБРР за ўзважаны і прагматычны дыялог па пашырэнні супрацоўніцтва з дзяржаўным сектарам і пачатку новых маштабных праектаў, а таксама за даверны кантакт, устаноўлены з менеджментам банка, - расказалі ў прэс-службе. - Новая стратэгія ЕБРР для Беларусі на 2016-2020 гады зацверджана Саветам дырэктараў ЕБРР 7 верасня 2016 года і, у адрозненне ад папярэдняй стратэгіі на 2013-2015 гады, не мае якіх-небудзь абмежаванняў".

Адзначана, што ЕБРР будзе падтрымліваць намаганні беларускіх улад, арыентуючыся на два стратэгічныя напрамкі. "Першы - гэта павышэнне канкурэнтаздольнасці рэальнага сектара эканомікі шляхам падтрымкі росту і эфектыўнасці ў прыватным сектары і садзейнічання прыватызацыі дзяржаўных кампаній, - растлумачылі ў прэс-службе. - Размова ў гэтым выпадку ідзе аб прадастаўленні доўгатэрміновага даўгавога і долевага фінансавання мясцовых і замежных інвестараў, а таксама стымуляванні крэдытавання малога і сярэдняга бізнесу за кошт развіцця ўстойлівага камерцыйна арыентаванага банкаўскага сектара. Банк таксама гатовы садзейнічаць прыватызацыі дзяржаўных прадпрыемстваў стратэгічнымі інвестарамі для ўлівання капіталу і ноу-хау і, у канчатковым выніку, павышэння іх канкурэнтаздольнасці і эфектыўнасці".

Другі стратэгічны напрамак партнёрства прадугледжвае павышэнне ўстойлівасці і якасці паслуг дзяржаўнай інфраструктуры праз рэфармаванне палітыкі і рэгуляванне ў гэтай сферы. "Банк будзе заахвочваць удзел прыватнага сектара ў прадастаўленні паслуг у галіне інфраструктуры, а таксама будзе імкнуцца падтрымліваць ініцыятывы ўрада па рэфармаванні на ўзроўні праектаў або сектараў у муніцыпальнай, транспартнай, энергетычнай сферах за кошт сваіх інвестыцый і тэхнічнай дапамогі", - адзначылі ў Мінэканомікі.

У прэс-службе дадалі, што зацвярджэнне поўнафарматнай стратэгіі дасць магчымасць пашырыць партфель аперацый ЕБРР у Беларусі, прыцягнуць на выгадных умовах рэсурсы банка для рэалізацыі перспектыўных праектаў, а таксама пашырыць яго дзейнасць па крэдытаванні праграм падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу і па перадпрыватызацыйным садзейнічанні дзяржаўным арганізацыям.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску