Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Кст 2018

ЕБРР, ЕІБ і Сусветны банк пачынаюць новае даследаванне прадпрыемстваў у Беларусі

ЕБРР, ЕІБ і Сусветны банк пачынаюць новае даследаванне прадпрыемстваў у Беларусі

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, Еўрапейскі інвестыцыйны банк і Сусветны банк пачынаюць новы этап даследаванняў прадпрыемстваў у Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў ЕБРР.

Мэтай даследавання з'яўляецца атрыманне ад прадпрыемстваў прыватнага сектара інфармацыі аб стане дзелавога асяроддзя ў нашай краіне і выкарыстанне гэтых даных для ацэнкі як магчымасцей для росту прыватнага сектара, так і фактараў, што стрымліваюць яго. Даследаванне пройдзе шляхам апытанняў прадстаўнікоў прыватных кампаній у сферах прамысловасці і паслуг.

У Беларусі на правядзенне збору даных і работу па апытанні прадстаўнікоў выбраных на адвольнай аснове кампаній заключаны кантракт з Цэнтрам сацыялагічных і палітычных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гэта работа пачнецца ўжо ў кастрычніку і прадоўжыцца да мая 2019 года. Папярэднія вынікі даследавання плануецца падрыхтаваць у другой палавіне наступнага года.

Як адзначылі ў ЕБРР, вынікі даследаванняў будуць пакладзены ў аснову навукова-аналітычнай работы, якая будзе садзейнічаць пошуку рашэнняў для стымулявання інвестыцый, павелічэння прадукцыйнасці і паскарэння эканамічнага росту.

Сусветны банк праводзіць такія даследаванні па ўсім свеце і выкарыстоўвае стандартную метадалогію. У апытальнік уключаны такія напрамкі, як прадукцыйнасць, укараненне тэхналогій і інавацый, канкурэнцыя, кваліфікацыя рабочай сілы, нефармальны сектар эканомікі, доступ да фінансавых паслуг, інфраструктура і ўздзеянне мер дзяржаўнага рэгулявання. Даследаванне таксама будзе ўключаць модуль па зялёнай эканоміцы.

Цяперашні этап даследаванняў будзе праводзіцца ў 40 краінах Еўропы, Цэнтральнай Азіі, Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі