Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Крс 2019

ЕАЭС павінен стаць паўнацэнным эканамічным саюзам з роўнымі ўмовамі для ўдзельнікаў - Лукашэнка

ЕАЭС павінен стаць паўнацэнным эканамічным саюзам з роўнымі ўмовамі для ўдзельнікаў - Лукашэнка

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЕАЭС павінен стаць паўнацэнным эканамічным саюзам з роўнымі ўмовамі для яго ўдзельнікаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусі не важна інтэграцыя дзеля інтэграцыі. "Мы разлічваем на дасягненне канкрэтных мэт, якія дадуць прыкметны вынік для эканомік і народаў нашых краін. ЕАЭС павінен стаць паўнацэнным эканамічным саюзам з роўнымі ўмовамі для яго ўдзельнікаў. Вырашэнне гэтай задачы стане прыярытэтным напрамкам нашага старшынства ў гэтай арганізацыі ў 2020 годзе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Сёння Беларусь гатова адыгрываць больш значную ролю гандлёвага канала для шматмільённага рынку Еўразійскага эканамічнага саюза і краін СНД з Еўрапейскім саюзам", - дадаў Прэзідэнт.

Гаворачы аб прыярытэтах знешняй палітыкі на Усходзе, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што тут намаганні накіраваны на актыўны ўдзел у інтэграцыйных аб'яднаннях на постсавецкай прасторы. Беларусь нязменна прытрымліваецца ўзятага 20 гадоў таму курсу на стварэнне Саюзнай дзяржавы. У ліку прыярытэтаў Аляксандр Лукашэнка назваў і супрацоўніцтва ў СНД, адзначыўшы, што для многіх краін, якія ўваходзяць у яго, гэта фактычна адзіная пляцоўка не толькі для гандлёвага, але і палітычнага дыялогу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі