Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Жнв 2016

ЕАБР зацікаўлены развіваць у Беларусі праекты транспартнай інфраструктуры і альтэрнатыўнай энергетыкі

4 жніўня, Чон-Сары-Ой /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Еўразійскі банк развіцця зацікаўлены развіваць у Беларусі праекты ў сферы транспартнай інфраструктуры і альтэрнатыўнай энергетыкі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам пасля круглага стала ЕАБР "10 гадоў - ад ідэі да дзеянняў" кіруючы дырэктар дырэкцыі па рабоце з праектамі энергетыкі, транспарту, транспартнай і муніцыпальнай інфраструктуры ЕАБР Цімур Абдулаханаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі выдатная інфраструктура, асабліва дарогі - яны проста еўрапейскай якасці, прычым будуюць іх беларусы за кошт уласных сіл і сродкаў, - адзначыў Цімур Абдулаханаў. - Гэту перавагу трэба выкарыстоўваць. Будаваць транспартныя хабы, стаянкі, склады - сюды якраз можна ўкладваць прыватныя інвестыцыі". Эксперт падкрэсліў, што гэта перспектыўная для банка сфера.

Другой перспектыўнай галіной Цімур Абдулаханаў лічыць альтэрнатыўную энергетыку. "Энергетыка заўсёды была вельмі перспектыўная, але нам цікава менавіта альтэрнатыўная энергетыка. Напрыклад, "Беларуснафта" развівае гэты напрамак. Мы з імі актыўна супрацоўнічаем, хочам развіваць сумесныя праекты ў сферы альтэрнатыўнай энергетыкі", - растлумачыў ён.

Гаворачы аб праектах, у якіх ЕАБР прымае ўдзел у Беларусі, Цімур Абдулаханаў падкрэсліў, што гэта ў асноўным праекты, пад якія дзяржава прадаставіла суверэнныя гарантыі. "І ўсе замежныя буйныя інвестары хочуць атрымаць суверэнныя гарантыі, паколькі яны пакрываюць не толькі поспех або няўдачу праекта, яны пакрываюць так званую палітычную рызыку. Таму мы гатовы ісці ў беларускія праекты пад суверэнныя гарантыі", - канстатаваў ён. Цімур Абдулаханаў нагадаў, што цяпер ЕАБР удзельнічае ў такіх праектах, як будаўніцтва ГЭС на Заходняй Дзвіне, арганізацыя вытворчасці грузавых чыгуначных вагонаў і танк-кантэйнераў у Асіповічах.

Цімур Абдулаханаў таксама лічыць, што для прыцягнення інвестыцый у Беларусь неабходна далейшая прыватызацыя.

Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) з'яўляецца міжнароднай фінансавай арганізацыяй, заснаванай Расіяй і Казахстанам у студзені 2006 года для садзейнічання развіццю рыначнай эканомікі дзяржаў-удзельніц, іх устойліваму эканамічнаму росту і пашырэнню ўзаемных гандлёва-эканамічных сувязей. Статутны капітал ЕАБР складае $7 млрд. Дзяржавамі - удзельніцамі банка з'яўляюцца Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан. Штаб-кватэра банка знаходзіцца ў Алматы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі