Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Жнв 2020

ЕАБР чакае аднаўлення эканомік краін-удзельніц банка

ЕАБР чакае аднаўлення эканомік краін-удзельніц банка
Фота ЕАБР

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўразійскі банк развіцця чакае паступовага аднаўлення эканомік краін-удзельніц банка. Такі прагноз зроблены ў інфармацыйна-аналітычным аглядзе ЕАБР за ліпень 2020 года, паведамляе БЕЛТА.

У большасці дзяржаў рэгіёна па выніках II квартала бягучага года зафіксавана зніжэнне ВУП. Найбольшы спад адзначаны ў Кыргызстане і Расіі.

Што датычыцца Беларусі, то, як адзначаюць аналітыкі ЕАБР, эканамічны спад у краіне істотна запаволіўся. Змяншэнню глыбіні спаду садзейнічала ажыўленне ўнутранай спажывецкай актыўнасці і знешняга попыту на фоне паступовага паляпшэння эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне і змякчэння каранцінных абмежаванняў за мяжой. Разам з тым перспектывы далейшага аднаўлення эканамічнай актыўнасці аналітыкі ацэньваюць даволі стрымана.

Для змякчэння негатыўных эканамічных і сацыяльных наступстваў пандэміі COVID-19 дзяржавы, якія ўваходзяць у ЕАБР, актыўна прымяняюць меры фіскальнай і манетарнай падтрымкі. У II квартале 2020 года прыкметна пашырыўся дэфіцыт дзяржаўных бюджэтаў краін рэгіёна. Дзяржаўная падтрымка арыентавана на найбольш пацярпелыя сектары эканомікі і дамашнія гаспадаркі і ўключае ў сябе фінансавую дапамогу бізнесу, забеспячэнне доступу да льготнага крэдытавання, зніжэнне адміністрацыйнай і рэгулятарнай нагрузкі, падатковыя паслабленні, падтрымку даходаў насельніцтва. Манетарныя рэгулятары ў ліпені прадаўжалі змякчаць грашова-крэдытную палітыку для садзейнічання працэсу аднаўлення эканамічнай актыўнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі